ВА́ЛЬМА
(ням. Walm),
тарцовы схіл 4-схільнага даху. Утвараецца дыяганальнымі сохамі або кроквамі, якія злучаюць тарэц вільчаковай кладкі (вільчаковага бруса) з вугламі сцен будынка. Вальмы, якія не даходзяць да нізу або верху даху (усечаныя нізкія шчыты над прычолкам або дымнікі ў верхняй частцы вальмы), наз. паўвальмамі. На Беларусі пакрыцці з вальм выкарыстоўваліся ў нар. жыллі, гасп. будынках, некаторых манум. збудаваннях (палацы ў г.п. Дзятлава, в. Грозаў Капыльскага р-на, цэрквы ў вёсках Лелікава Кобрынскага, Здзітава Жабінкаўскага р-на).
т. 3, с. 492
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ва́льма
(ням. Walm)
трохвугольны схіл вальмавага даху.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Лабок 1 ’падстрэшак’ (Сцяшк., Мат. Гом.), пруж., лельч. ’закот’, зах.-палес. лобо́к ’саламяная вальма’ (Нар. сл.), лабок ’франтон’ (Мат. Маг.). Рус. калін. лобок ’франтон хаты’. Бел.-рус. інавацыя (Бел.-рус. ізал., 64). Да лоб 2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́льмавы
(ад вальма);
в. дах — чатырохсхільны дах над прамавугольнай пабудовай, у якім два схілы па доўгіх баках маюць форму трапецыі, а два схілы па кароткіх баках трохвугольныя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Лабя́к 1 ’залобак’ (Янк. Мат.), ’вальма’ (Мат. Маг.), ’зашчытак у хляве’ (ДАБМ, к. 230), ’франтон’ (Мат. Гом.), лъбя́к ’тс’ ’падфрантонная сцяна ў будынку’ (міёр., Нар. сл.), ’вільчык’ (паст., Сл. паўн.-зах.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб 3 і суф. ‑ʼак. Гл. таксама лаба́к 1.
Лабя́к 2 ’прыстасаванне, якім рэгуляваўся ход плыта’ (Інстр. 3), лобя́к ’прыстасаванне, прыс, жардзіна, шост, якімі на лодцы адпіхваюць ад берага’ (ТС). Да лоб 1. Гл. таксама лаба́к 2.
Лабя́к 3, лабячок ’прыродны курганок на полі з жоўтага пяску’ (КЭС, лаг., Юрч., Вытв. сл.), лыбя́к ’схіл ці верх пагорка’ (Яўс.), лъбя́к ’зямельны ўчастак на высокім, адкрытым месцы, па якім дрэнна родзіць’ (Нар. сл.), ’незасеяны кавалак зямлі’ (Мат. Маг.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб 1 (гл.) і суф. ‑як. Сюды ж лыбікава́ты ’ўзгоркаваты’ (Яўс.).
Лабя́к 4 ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) — рэгіянальнае ўтварэнне ад лоб 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)