Валы́нцы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Валы́нцы
Р. Валы́нцаў
Д. Валы́нцам
В. Валы́нцы
Т. Валы́нцамі
М. Валы́нцах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Валынцы (в., Верхнядзвінскі р-н) 2/583; 3/44 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Валынцы (в., Кармянскі р-н) 2/583; 5/447 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЫ́НЦЫ,

вёска ў Беларусі, у Кармянскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 16 км ад г.п. Карма, 126 км ад Гомеля, 76 км ад чыг. ст. Рагачоў. 208 ж., 101 двор (1995). Клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 3, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЫ́НЦЫ,

вёска ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., на р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 152 км ад Віцебска, 4 км ад чыг. раз’езда Беніслаўскага. 990 ж., 394 двары (1995).

У канцы 18 — пач. 19 ст. побач з Валынцамі ў фальварку Забелы пры дамініканскім кляштары існаваў калегіум і дзейнічаў Забельскі школьны тэатр. У 1-й пал. 19 ст. ў Валынцах жыў і вучыўся ў Забельскай гімназіі бел. пісьменнік А.Вярыга-Дарэўскі. У 1924—29 цэнтр Валынецкага раёна ў Полацкай акрузе.

Перасоўная механізаваная калона. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі, Свята-Барысаглебская царква.

т. 3, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

валы́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. валы́нка валы́нкі
Р. валы́нкі валы́нак
Д. валы́нцы валы́нкам
В. валы́нку валы́нкі
Т. валы́нкай
валы́нкаю
валы́нкамі
М. валы́нцы валы́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

валы́ншчык, ‑а, м.

Музыкант, які іграе на валынцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАБЕ́ЛЫ,

фальварак, гл. ў арт. Валынцы.

т. 6, с. 487

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЫНЕ́ЦКІ РАЁН.

Існаваў у БССР у 1924—29. Утвораны ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мяст. Валынцы. Пл. 833 км², 558 нас. пунктаў, нас. 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. У сувязі з пераносам адм. цэнтра раёна з мяст. Валынцы ў мяст. Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.

т. 3, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ddeln vi

1) граць на валы́нцы

2) дудзе́ць (дрэнна граць на духавым інструменце)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)