ВАЛУ́ЕЎ (Валянцін Васілевіч) (н. 25.8.1936, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1990). Скончыў БСГА (1959). З 1959 на Зах. машынна-выпрабавальнай станцыі, з 1965 у Бел. НДІ бульбаводства, з 1994 у Бел. НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу. Працы па эканоміцы, планаванні і арганізацыі галін сельскай гаспадаркі.
Тв.:
Пути становления и развития белорусского картофелеводства. Мн., 1987;
Самообеспеченность зерном: Реальность и перспектавы. Мн., 1996.
т. 3, с. 486
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
секта́нт, ‑а, М ‑нце. м.
1. Паслядоўнік якой‑н. рэлігійнай секты. Сход сектантаў.
2. перан. Чалавек, які вылучаецца вузкімі інтарэсамі якой‑н. замкнутай групы, секты. Сектантаў Валуеў ненавідзеў. Таксама ён цярпець не мог раскольнікаў. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
статс-сакрата́р, ‑а, м.
1. У дарэвалюцыйнай Расіі — ганаровае прыдворнае званне вышэйшых чыноўнікаў. [Звяждоўскі:] — Быў я ў вялікай княгіні Гелены Паўлаўны. Кола вузкае. Статс-сакратар Карніцкі, што прыехаў з Варшавы, міністр унутраных спраў Панскай, Валуеў, яшчэ некалькі чалавек. Караткевіч.
2. У некаторых капіталістычных краінах — назва вышэйшых урадавых асоб, міністраў і пад.
[Ням. Staatssekretär.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бая́рын, ‑а; мн. баяры, ‑яраў; м.
1. Гіст. У дапятроўскай Расіі — вышэйшы дараваны сан, а таксама асоба, якой надаваўся гэты сан. Ён, Валуеў, паходзіў ад беларускага баярына Вала, што перабег на службу да маскоўскіх князёў яшчэ перад Кулікоўскай бітвай. Караткевіч.
2. Гіст. Радавіты дваранін, буйны памешчык.
3. Уст. Шафёр, распарадчык на вяселлі ў жаніха, дружна маладога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМІТЭ́ТЫ ПА СПРА́ВАХ ЦА́РСТВА ПО́ЛЬСКАГА,
вышэйшыя дарадчыя органы пры рас. імператарах для выпрацоўкі дзярж. палітыкі ў дачыненні да Каралеўства Польскага (Царства Польскага) у 19 ст. 1) Засн. 29.8.1831 пасля падаўлення паўстання 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве. Быў таксама апошняй судовай інстанцыяй па справах аб удзельніках паўстання, у т. л. асуджаных Вярх. крымін. судом у Варшаве. З 1834 дзейнічаў нерэгулярна, скасаваны 21.11.1841. Старшыні: В.П.Качубей (1831—34), М.М.Навасільцаў (1834—38), І.В.Васільчыкаў (1838—41).
2) Засн. 8.3.1864 у сувязі з паўстаннем 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве; да 13.12.1866 дзейнічаў тайна. Рыхтаваў законапраекты, якія зацвярджаліся імператарам ці паступалі на абмеркаванне Дзярж. савета, па ўказанні імператара абмяркоўваў пытанні, якія датычыліся Царства Польскага. Скасаваны 10.6.1881. Старшыні: імператар Аляксандр II (1864—72), вял. князь Канстанцін Мікалаевіч (1872—81); фактычна гэтыя абавязкі выконвалі старшыні Кабінета міністраў П.П.Гагарын (1864—71), П.М.Ігнацьеў (1872—79), П.А.Валуеў (1879—81).
т. 7, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
све́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да свету (у 7 знач.). Свецкае жыццё. □ Валуеў перадаў звычайныя свецкія плёткі, каб шэф не заўважыў заклапочанасці. Караткевіч. // Які адпавядае запатрабаванням вышэйшага свету; добра выхаваны. Свецкія манеры. Свецкі тон. □ Яна робіць «кніксен» і ўсміхаецца.. Пасля такога «свецкага этыкету» панна Вікторыя хоча мне пачытаць французскі раман. Бядуля.
2. Не царкоўны, не духоўны; грамадзянскі. Свецкая літаратура. Свецкія помнікі. Свецкая музыка. □ Свецкі напрамак календара адрознівае яго ад звычайных царкоўных календароў таго перыяду, якія з’яўляліся свайго роду ўказальнікамі рэлігійных свят і дат «святых». Алексютовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)