Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
валту́зіцьнесов., разг. тормоши́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валту́зіць, ‑тужу, ‑тузіш, ‑тузіць; незак., каго.
Разм.
1. Тармасіць, тузаць. Нехта схапіў.. [Засмужца], вывалак на бераг, валтузіў, каб вярнуць к жыццю.Мележ.// Тузаючы, штурхаючы, біць каго‑н. Накінуліся жаўнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога.Колас.
2.перан. Бесперастанку турбаваць. — Хіба я ведаю, дзе той доктар? — развёў хлопец рукамі, і ў яго голасе было многа пратэсту: «Што вы маеце да мяне? І так мяне ўчора валтузілі, не давалі бацьку пахаваць!»Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Валтузіць ’тармасіць’ (БРС), валтузіцца ’спрачацца, лаяцца’ (КЭС). Рус.валтажиться ’вазіцца з чым-небудзь, з кім-небудзь’; валтошиться ’павольна рабіць што-небудзь, завіхацца’, ватажаться ’вазіцца’, укр.вовтузитись. Рудніцкі (1, 457) лічыць украінскі дзеяслоў кантамінацыяй укр.возитися і тузатися. Фасмер (1, 270) рус.валтажиться звязвае з франц.avantager ’садзейнічаць, павялічваць долю’. Не выключана, што валтузіць звязана з ватага (гл. версіі ў артыкуле вантажыцца). Несумненна, на форме слова адбілася кантамінацыйнае ўздзеянне іншых дзеясловаў. Варта звярнуць увагу на тое, што валтузіць можа быць утворана ад валтуза, якое дазваляе ставіць пытанне аб балтыйскім уплыве (параўн. бамбіза, лапеза і іншыя назоўнікі з суфіксальным ‑з‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павалту́зіць, ‑тужу, ‑тузіш, ‑тузіць; зак., каго.
Разм.Валтузіць на працягу нейкага часу. Надзя павалтузіла .. [камандзіра] за плячо.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Валту́зіна ’спрэчка, звадка, валтузня’ (КТС). Да валтузіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кілды́шыць ’тармасіць, валтузіць’ (Сцяшк.). Слова балт. паходжання. Параўн. літ.keldinti ’перасунуць, пераставіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муту́зіць ’цягаць, валтузіць, непакоіць, ганяць’ (ушац., Нар. лекс.). Генетычна ўзыходзіць да мату́з (гл.). Аналагічна рус.канителиться (< тянуть канитель).