Гродзенскі завод карданных валоў 4/15, 20, 27; 12/290, 293, 688

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́ДЗЕНСКІ ЗАВО́Д КАРДА́ННЫХ ВАЛО́Ў.

Дзейнічае з 1951 як рамонтна-падшыпнікавы з-д. У 1955 рэарганізаваны ў з-д «Аўтазапчастка». У 1961 перайменаваны ў з-д карданных валоў. З 1995 АТ «Белкард». Асн. прадукцыя (1996): карданныя валы для аўтамабіляў, аўтобусаў і трактароў, с.-г. машын, трамваяў, тралейбусаў, чыг. пасажырскіх вагонаў, аўтакранаў і аўтагрэйдэраў, рулявыя цягі да трактароў МТЗ і інш. Рэалізуецца ў Беларусі і Расіі.

т. 5, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

во́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. во́л валы́
Р. вала́ вало́ў
Д. валу́ вала́м
В. вала́ вало́ў
Т. вало́м вала́мі
М. вале́ вала́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вол, вала́, мн. валы́, вало́ў, м.

Кастрыраваны бык, якога скарыстоўваюць на сельскагаспадарчых работах.

Запрэглі дзве пары валоў.

Працуе, як чорны в. (перан.: вельмі многа, без стомы).

|| прым. вало́вы, -ая, -ае.

Валовая скура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ва́л

‘насып’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ва́л валы́
Р. ва́ла вало́ў
Д. ва́лу вала́м
В. ва́л валы́
Т. ва́лам вала́мі
М. ва́ле вала́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ва́л

‘агульны аб’ём прадукцыі’

‘дэталь у выглядзе цыліндра’

фла́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (спец.).

Злучальная частка трубаправодаў, валоў і пад. ў выглядзе дыска з адтулінамі для балтоў.

|| прым. фла́нцавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вало́ўня, ‑і, ж.

Уст. Хлеў для валоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лыга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што. Нанізваць якія-н. рэчы на нітку, шнурок, дрот і пад.

Л. пацеркі.

2. каго (што). Начэпліваць вяроўку на рогі, шыю жывёле.

Л. валоў.

|| наз. лыга́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)