Вале́ж1 ’бура, якая ломіць дрэвы’ (Сцяшк. МГ). Да валіць. Параўн. балг. валеж ’снег, дождж (ападкі)’. Гл. таксама валішча, валежг.

Вале́ж2 ’упаўшае струхлелае дрэва’ (КСТ). Да валіць. Параўн. рус. валежина ’ляжачы сухі лес’, валь, валяжник ’зваленыя ветрам дрэвы’, укр. валежник ’тс’ (Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 300).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вале́жнік ’ламачча ў лесе’ (Сцяшк. МГ, КТС). Да валеж2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ж, капі́ж ’каплі дажджу або талага снегу, якія падаюць са стрэх’ (ТСБМ; Некр.; драг. Нар. словаўтв.; ганц., шчуч., ст.-дар. Сл. паўн.-зах.); ’ледзяшы на стрэхах’ (петрык., Шатал.); ’ніжні край страхі, даху, які выдаецца над сцяной’ (ТСБМ, Сцяшк.; Сержп. Прымхі, Клім.), ’жолаб каля даху’ (Сцяшк.), ’месца пад страхою, куды сцякае вада або падаюць каплі са страхі’ (Яшк., Клім., Бір. Дзярж.; чэрв., дзярж., гродз., беласт. Сл. паўн.-зах.), ’стрэшка пад франтонам’ (В. В.), ’шчыт страхі’ (Бір. Дзярж.), ’стрэшка ў яме для бульбы’, ’коптар, з коптарам’ (Сцяц., зэльв.). Укр. капеж, капіж ’лядзяш’, рус. сіб. капеж ’капеж’, польск. kapież ’вадасцёк, рына’, серб.-харв. ка̑пеж (зборн.) ’кроплі’. Прасл. kapežъ, утворанае ад kapiti (каўзатыў ад kapati ’капаць’) і суфікса ‑еžь > ‑еж, параўн. бел. гібе́ж ’месца згібу нагі’, вале́ж ’павалены лес’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)