валача́шчы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. валача́шчы валача́шчая валача́шчае валача́шчыя
Р. валача́шчага валача́шчай
валача́шчае
валача́шчага валача́шчых
Д. валача́шчаму валача́шчай валача́шчаму валача́шчым
В. валача́шчы (неадуш.)
валача́шчага (адуш.)
валача́шчую валача́шчае валача́шчыя (неадуш.)
валача́шчых (адуш.)
Т. валача́шчым валача́шчай
валача́шчаю
валача́шчым валача́шчымі
М. валача́шчым валача́шчай валача́шчым валача́шчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

валача́шчы (о животных) бродя́чий, бездо́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валача́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які пастаянна пераходзіць з месца на месца, не маючы пэўнага прытулку. Валачашчая сука прыбілася сюды і паспела ўжо тут ашчаніцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валача́шчы. Гл. валацуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валя́шчы (БРС). Да валяць; параўн. рус. валящий ’тс’. Словаўтварэнне, як валачашчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бяздо́мны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае жылля; беспрытульны. Кім толькі не быў, якіх толькі прафесій не паспытаў Мікола за сваё бяздомнае, вандроўнае жыццё. Машара. // Пра жывёл — валачашчы. Бяздомны кот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валацу́га ’бадзяга’ (БРС, КТС, Шпіл., Гарэц., Шн. Песні, КЭС), валацака, валацуха ’тс’ (КЭС), валацэнга ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачай ’тс’ (Сцяшк. МГ, КТС, Сцяц.), валацуга, валачун ’тс’ (Сцяшк. МГ), валачашчы (КТС, КЭС, Федар., 7), валачага ’ўцякач’ (Аніміле, 6, гук г выбухны). Рус. волочуга, волочужничать, укр. волонцюга, волоцюгувати. Трэба меркаваць, што шматлікія марфолага-фанетычныя варыянты гэтага слова з’яўляюцца вынікам кантамінацыі формы, запазычанай з польскай мовы (параўн. валацэнга), і ўласнабеларускіх іменных утварэнняў ад дзеяслова валачыцца ’хадзіць, цягацца, бадзяцца’ (параўн. валачай, валачага). Магчымы таксама аналагічны ўплыў слоў з блізкай семантыкай; параўн. валачай і гультай; валачага і бадзяга, туляга; валацуга і зладзюга і пад. Валацужыць, валацужнік, валацужніцтва да валацуга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)