Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
валаку́ша, -ы, мн. -ы, -ку́ш, ж.
1. Прымітыўнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх змацаваных папярочкамі жардзін для перавозкі грузаў канём.
Вывезці сена з лесу на валакушах.
2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
валаку́шаж., в разн. знач. волоку́ша
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валаку́ша, ‑ы, ж.
1. Прымітыўнае прыстасаванне для перавозкі грузаў канём ва ўмовах бездарожжа — дзве доўгія, змацаваныя папярочкамі аглоблі, канцы якіх цягнуцца па зямлі. Да стога [сена] падцягвалі дзвюма валакушамі — таўставатымі жардзінамі, якія былі прымацаваны да гужоў.Асіпенка.
2. Агульная назва сельскагаспадарчых прылад для зграбання сена, саломы, выраўноўвання паверхні раллі і сенажаці.
3. Невялікі невад для лоўлі дробнай рыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛАКУ́ША,
1) сельскагаспадарчая прылада для веснавой перадпасяўной апрацоўкі зябліва. Бываюць брусковыя, цвіковыя, шлейф-В. Выраўноўваюць паверхню поля і ствараюць слой рыхлай дробнакамякаватай глебы.
2) Прыстасаванне для падбору сена і саломы з валкоў у копы і транспартавання іх да месца сціртавання. Сена з валкоў падбіраюць навяснымі грабельнымі валакушамі, копы сена ці саломы (па 10—15) транспартуюць прычапнымі бязрамнымі або рамачнымі валакушамі.
3) Палазовае прыстасаванне для перавозкі грузаў ва ўмовах бездарожжа — дзве доўгія, замацаваныя папярочкамі жэрдкі, адны канцы якіх служылі палазамі, другія аглоблямі. Былі валакушы і без аглобляў, каня ў іх запрагалі з дапамогай пастронкаў і ворчыка. Валакушы перавозілі бярвёны ў лесе, каменне з палёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валаку́шажс.-г. Schléppe f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Валаку́ша ’старадаўняя прылада для рыхлення глебы; невялікі невад’; ’барана з жалеза’ (БРС, Выг. дыс.). Рус.волокуша, укр.волокуша. Да валачы. Пра суфіксацыю гл. SP, 1, 79.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
волоку́шав разн. знач.валаку́ша, -шы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГЛЕБААПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для апрацоўкі глебы. Найб. пашыраны: барана, валакуша, каток палявы, культыватар, лушчыльнік, пласкарэз-глыбокарыхліцель, плуг, рыхліцель, фрэза глебавая.