ва́куф, вакф

(ар. vakuf)

маёмасць, якая ў мусульманскіх краінах выдзяляецца дзяржавай або асобай на рэлігійныя ці дабрачынныя мэты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАКФ, вакуф (араб. літар. ўтрыманне),

паводле мусульманскага права, маёмасць (рухомая і нерухомая), якая перадаецца дзяржавай або прыватнай асобай на рэліг. ці дабрачынныя мэты. Узнік у 7—8 ст. у Халіфаце, пазней пашырыўся на ўсе мусульм. краіны, стаў эканам. асновай мусульм. духавенства. Захаваўся ў Саудаўскай Аравіі і некаторых інш. краінах мусульм. Усходу.

т. 3, с. 467

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)