ВАКА́ЛЬНАЯ МУ́ЗЫКА,

музыка для спеваў; галіна муз. мастацтва, у якой асн. сэнсавая нагрузка ўскладаецца на пеўчы голас. Вакальная музыка (акрамя вакалізу) звязана з літ. тэкстам і таму адносіцца да жанру праграмнай музыкі. Спецыфіка вакальнай музыкі ў тым, што вак. мелас нараджаецца ў выніку цеснага ўзаемадзеяння моўнай прасодыі з уласна музычнай інтанацыяй. У стараж. формах фальклору гэтая сувязь мела сінкрэтычны характар, пасля падзелу паэзіі і музыкі на самаст. віды мастацтва — сінтэтычны. Вакальная музыка можа быць з інстр. і аркестравым суправаджэннем і без яго (а капэла). Ахоплівае камерна-вак. творы для аднаго, 2 ці 3 галасоў (песня, раманс, вак. дуэт, трыо, вак. цыкл і інш.), ансамбля ці хору (хар. мініяцюра, паэма, канцэрт), буйныя творы для хору з арк. (кантата, араторыя, вакальна-сімфанічная паэма), сцэн. творы (опера, аперэта, мюзікл). З даўніх часоў вакальная музыка выкарыстоўваецца ў рэліг. кульце. Песнапенні складаюць асн. частку богаслужэнняў правасл. царквы (літургія, усяночная, паніхіда) і каталіцкай (меса, рэквіем; гл. Царкоўная музыка). На Беларусі традыцыі вак. свецкай харавой музыкі закладзены ў канцы 15 ст. ў кантах і псальмах. Вакальная музыка займала значнае месца ў творчасці многіх пакаленняў бел. кампазітараў. У 1980—90-я г. бел. кампазітары распрацоўваюць новыя, раней амаль не ўласцівыя нац. муз. мастацтву жанры вакальнай музыкі: духоўны хар. канцэрт (Л.Шлег, А.Бандарэнка), літургія (А.Залётнеў, С.Бельцюкоў), меса (А.Літвіноўскі), вак. сімфонія (А.Мдывані, А.Сонін, В.Войцік). Вакальная музыка розных жанраў прадстаўлена і творамі кампазітараў бел. замежжа (М.Равенскі, М.Шчаглоў, Э.Зубковіч і інш.).

Э.А.Алейнікава.

т. 3, с. 462

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мінская вакальная студыя

т. 10, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вака́льны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да спеваў, прызначаны для выканання голасам.

Вакальная музыка.

Вакальнае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́рыя, -і, мн. -і, а́рый, ж.

Партыя для аднаго голасу (пераважна ў оперы, аперэце) або для аднаго інструмента, а таксама самастойная вакальная ці інструментальная п’еса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вака́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае дачыненне да спеваў, прызначаны для выканання голасам. Вакальнае майстэрства. Вакальны твор. Вакальная музыка.

[Ад лац. vocalis — гучны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вака́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вака́льны вака́льная вака́льнае вака́льныя
Р. вака́льнага вака́льнай
вака́льнае
вака́льнага вака́льных
Д. вака́льнаму вака́льнай вака́льнаму вака́льным
В. вака́льны (неадуш.)
вака́льнага (адуш.)
вака́льную вака́льнае вака́льныя (неадуш.)
вака́льных (адуш.)
Т. вака́льным вака́льнай
вака́льнаю
вака́льным вака́льнымі
М. вака́льным вака́льнай вака́льным вака́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бэк-вака́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бэк-вака́льны бэк-вака́льная бэк-вака́льнае бэк-вака́льныя
Р. бэк-вака́льнага бэк-вака́льнай
бэк-вака́льнае
бэк-вака́льнага бэк-вака́льных
Д. бэк-вака́льнаму - бэк-вака́льнаму бэк-вака́льным
В. бэк-вака́льны бэк-вака́льную бэк-вака́льнае бэк-вака́льныя
Т. бэк-вака́льным бэк-вака́льнай
бэк-вака́льнаю
бэк-вака́льным бэк-вака́льнымі
М. бэк-вака́льным бэк-вака́льнай бэк-вака́льным бэк-вака́льных

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інструмента́льна-вака́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інструмента́льна-вака́льны інструмента́льна-вака́льная інструмента́льна-вака́льнае інструмента́льна-вака́льныя
Р. інструмента́льна-вака́льнага інструмента́льна-вака́льнай
інструмента́льна-вака́льнае
інструмента́льна-вака́льнага інструмента́льна-вака́льных
Д. інструмента́льна-вака́льнаму інструмента́льна-вака́льнай інструмента́льна-вака́льнаму інструмента́льна-вака́льным
В. інструмента́льна-вака́льны (неадуш.)
інструмента́льна-вака́льнага (адуш.)
інструмента́льна-вака́льную інструмента́льна-вака́льнае інструмента́льна-вака́льныя (неадуш.)
інструмента́льна-вака́льных (адуш.)
Т. інструмента́льна-вака́льным інструмента́льна-вака́льнай
інструмента́льна-вака́льнаю
інструмента́льна-вака́льным інструмента́льна-вака́льнымі
М. інструмента́льна-вака́льным інструмента́льна-вака́льнай інструмента́льна-вака́льным інструмента́льна-вака́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ка́мерна-вака́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ка́мерна-вака́льны ка́мерна-вака́льная ка́мерна-вака́льнае ка́мерна-вака́льныя
Р. ка́мерна-вака́льнага ка́мерна-вака́льнай
ка́мерна-вака́льнае
ка́мерна-вака́льнага ка́мерна-вака́льных
Д. ка́мерна-вака́льнаму ка́мерна-вака́льнай ка́мерна-вака́льнаму ка́мерна-вака́льным
В. ка́мерна-вака́льны (неадуш.)
ка́мерна-вака́льнага (адуш.)
ка́мерна-вака́льную ка́мерна-вака́льнае ка́мерна-вака́льныя (неадуш.)
ка́мерна-вака́льных (адуш.)
Т. ка́мерна-вака́льным ка́мерна-вака́льнай
ка́мерна-вака́льнаю
ка́мерна-вака́льным ка́мерна-вака́льнымі
М. ка́мерна-вака́льным ка́мерна-вака́льнай ка́мерна-вака́льным ка́мерна-вака́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

о́перна-вака́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. о́перна-вака́льны о́перна-вака́льная о́перна-вака́льнае о́перна-вака́льныя
Р. о́перна-вака́льнага о́перна-вака́льнай
о́перна-вака́льнае
о́перна-вака́льнага о́перна-вака́льных
Д. о́перна-вака́льнаму о́перна-вака́льнай о́перна-вака́льнаму о́перна-вака́льным
В. о́перна-вака́льны (неадуш.)
о́перна-вака́льнага (адуш.)
о́перна-вака́льную о́перна-вака́льнае о́перна-вака́льныя (неадуш.)
о́перна-вака́льных (адуш.)
Т. о́перна-вака́льным о́перна-вака́льнай
о́перна-вака́льнаю
о́перна-вака́льным о́перна-вака́льнымі
М. о́перна-вака́льным о́перна-вака́льнай о́перна-вака́льным о́перна-вака́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)