вазні́ца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вазні́ца вазні́цы
Р. вазні́цы вазні́ц
Д. вазні́цу вазні́цам
В. вазні́цу вазні́ц
Т. вазні́цам вазні́цамі
М. вазні́цу вазні́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вазні́ца ж., см. фурма́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вазні́ца, ‑ы, м.

Той, хто перавозіць на конях пасажыраў; рамізнік, фурман. Вазніца паглядзеў на седака і шыбчэй пагнаў каняку. Гартны. Левандоўскі наняў вазніцу, яшчэ дапамог мне залезці ў фаэтон, і мы адправіліся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вазні́ца м. Fhrmann m -(e)s, -männer і -leute; Ktscher m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ку́чер фу́рман, -на м., рамі́знік, -ка м., вазні́ца, -цы м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЗО́НЕНТАЛЬ ((Sonnenthal) Адольф фон) (21.12.1834, Будапешт — 4.4.1909),

аўстрыйскі акцёр венскага «Бургтэатра» Г.Лаўбе. З 1856 вядучы акцёр. Мастацтва З. вызначалася высокім майстэрствам сцэн. слова, тонкасцю, элегантнасцю, імкненнем ствараць гарманічна выразныя вобразы. Выконваў вядучыя ролі ў бюргерскай драме, свецкіх камедыях, п’есах Ф.Шылера («Змова Фіеска ў Генуі», «Дон Карлас»), У.Шэкспіра — Гамлет, Атэла (аднайменныя п’есы), Г.Лесінга — Натан Мудры (аднайменная п’еса), І.Тургенева — Ракіцін («Месяц у вёсцы»), Г.Гаўптмана — Геншэль («Вазніца Геншэль») і інш.

т. 7, с. 107

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Fhrmann m -(e)s, -männer і -leute ваза́к, вазні́ца, фу́рман, рамі́знік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

во́знік, ‑а, м.

1. Той, хто кіруе запрэжанымі коньмі; вазніца, фурман.

2. Той, хто займаецца возніцтвам. Патупаўшы на рынку і не знайшоўшы нікога з Выганаў, Лабановіч старгаваў за рубель возніка. Колас. Некалькі год давялося бацьку працаваць і местачковым балаголам, а потым у купцоў вознікам лясных матэрыялаў. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

возчык, вазак, падводчык, ездавы, фурман, рамізнік, кучар, вазніца; вознік, фурманшчык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)