Вазгры́ ’соплі’ (Мядзв.), возкрі ’тс’ (Бяльк.), вазгрывы ’саплівы’ (Касп.); ’неахайны’ (Мядзв.). Рус. возгря ’сапля’, возгривый ’саплівы’, возгривец, возгряк ’саплюк’, возгривить ’пэцкаць’, укр. возгривий, возгряк, воскряк, польск. wozgrza, wozgrzywy, дыял. woźgać ’смаркацца’, в.-луж. wozhor, н.-луж. wochol, wochel, чэш. vozher ’сапля’, vozhřivka ’конская хвароба’, славац. ozger ’конскія соплі’, славен. (v)ozger, vozgriv, ст.-слав. возгри. Прасл. *vozgrja/*voskrja ’сапля’, роднаснае з вазірскім (паўн.-зах. Індыя) wuźgyē ’сліна’ (Махэк₂, 697; Фасмер, 1, 333; Вярэніч, Супрун, Бел.-укр. ізал., 10–11, 71–73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазгра́ ’маруда’ (Юрч.). Значэнне другаснае з ’неахайны’, як вазголя ’пэцкаль’ > вазголя ’маруда’. Гл. вазгры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазгро́ты мн. л. ’што-небудзь цестападобнае, чым залеплены падлога, мэбля; бруд’ (Юрч.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вазгры (гл.) на кшталт брыдота, галота.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вазго́ля ’маруда’ (Юрч.). Да вазголя ’пэцкаль, мазюра’ < *вазгаць ’пэцкаць’, якое звязана з вазгры (Вярэніч, Бел.- укр. ізал., 10–11). Параўн. рус. вазгать, вазганить ’пэцкаць, вэдзгаць, квэцаць’, вазгун, вазгунья, вазган, вазгала, вазгалья ’неахайны, брудны чалавек, пэцкаль’ (Даль). Гл. Фасмер, 1, 267; Махэк₂, 697.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)