Вазваро́т ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс.). Да (ваз)варачаць, (ваз)варочацца. З коранем *vort‑ у слав. мовах існуе шмат розных па ўтварэнню слоў са значэннем ’месца павароту плуга’; параўн. бел. заваро́т, зварата́, разваро́т, укр. зворота, славен. zvrát, zvrátnica, zvratnják і інш. (Выгонная, Лекс. Палесся, 45–50).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вызварат, ву́зварат ’прамежак паміж плотам і полем’ (Янк. I), вазваро́т, вузворо́т, ві́зворот ’месца павароту плуга’ (Выг. дыс., палес.). Укр. дыял. ві́зворот ’месца павароту плуга’. Да вараціць. Паралелі ад vort‑ з іншай прэфіксацыяй і суфіксацыяй у іншых слав. мовах гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 49–50.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)