важдані́на, -ы, ж. (разм.).

Занятак, які патрабуе многа часу, увагі, турбот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

важдані́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. важдані́на
Р. важдані́ны
Д. важдані́не
В. важдані́ну
Т. важдані́най
важдані́наю
М. важдані́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

важдані́на ж., разг. возня́, каните́ль, маета́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

важдані́на, ‑ы, ж.

Разм. Занятак, які патрабуе многа часу, увагі; турбота. // Пустая трата часу. Усё рабілася без лішняй важданіны, хутка і акуратна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Важдані́на ’занятак, які патрабуе шмат часу; турбота’ (КТС). Гл. важдацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

важда́нне ср., см. важдані́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

валы́нка², -і, ДМ -нцы, ж.

Зацяжная справа; важданіна.

В. з рэцэнзіяй.

Цягнуць валынку — марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Духавы народны музычны інструмент, зроблены з трубак, устаўленых у скураны мяшок; дуда.

2. перан. Зацяжная справа; важданіна. Дэталь невялічкая, а валынкі многа. «Звязда».

•••

Цягнуць валынку гл. цягнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

grzebanie

н.

1. рыццё, капанне;

2. важданне, важданіна, корпанне;

3. пахаванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

маета́ ж., прост. му́ка, -кі ж.; (хлопотливое занятие) кло́пат, -ту м.; (канитель) важдані́на, -ны ж., маро́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)