Важда́й ’той, хто водзіць коні’ (Мат. Гом.). Магчыма, да ст.-рус. *vož‑a‑ti ’вадзіць’ (гл. Шанскі, 1, В, 128), суфікс ‑тай (як у гультай, ратай, рус. ходатай) з асіміляцыйным азванчэннем суфіксальнага ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзі́льшчык ’чалавек, што водзіць коней’ (Мат. Гом.). Параўн. важдай ’тс’. Да вадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)