вагу́льскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вагу́льскі вагу́льская вагу́льскае вагу́льскія
Р. вагу́льскага вагу́льскай
вагу́льскае
вагу́льскага вагу́льскіх
Д. вагу́льскаму вагу́льскай вагу́льскаму вагу́льскім
В. вагу́льскі вагу́льскую вагу́льскае вагу́льскія
Т. вагу́льскім вагу́льскай
вагу́льскаю
вагу́льскім вагу́льскімі
М. вагу́льскім вагу́льскай вагу́льскім вагу́льскіх

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вагу́льскі уст. вогу́льский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вогу́льский вагу́льскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КЛЫЧКО́Ў (сапр. Лешанкоў) Сяргей Антонавіч

(6.7.1889, в. Дуброўкі Калязінскага р-на Цвярской вобл., Расія — 8.10.1937),

рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маск. ун-це (1908—13). Друкаваўся з 1908. Ранняя паэзія прасякнута рамант. светаадчуваннем, у аснове якога непрыняцце «індустрыяльнай» цывілізацыі (зб-кі «Песні», 1911; «Патаемны сад», 1913). Распрацоўваў матывы рус. казкі, пераасэнсоўваў іх у духу сімвалізму. У паэзіі пераважаюць сузіральнасць, мары пра недасяжнае. У празаічных творах сумяшчаў рэальнае з фантаст., што стварала атмасферу казачнага побыту, дзе героі — самотныя летуценнікі, дзівакі, праўдашукальнікі. У творах 1920-х г. непрыняцце сав. рэчаіснасці, імкненне да даўніны, матывы несуцешнасці і песімізму: кн. «Дубраўна» (1918), раманы «Цукровы немец» (1925; уражанні пра 1-ю сусв. вайну), «Чартухінскі балакір» (1926), «Апошні Лель» (1927), «Князь свету» (1928). Перакладаў груз. паэтаў, вагульскі і кірг. эпасы. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

т. 8, с. 351

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)