Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
суме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., звычайна з інф.
Здолець, змагчы што‑н. зрабіць, ажыццявіць. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніяка[й] шкоды. Колас. Праз год, глядзіш, сумеў пабудаваць Бярвенца ў бярвенца хату. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусто́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., каго-што.
1. Рабіць пустым, бязлюдным; руйнаваць. Б’юцца князі між сабою за ўладу і багацці, пустошаць сваімі войскамі суседнія землі, паляць і руйнуюць гарады. В. Вольскі. Батарэя, якою камандаваў быўшы афіцэр, штабс-капітан Ваганаў, .. пустошыла рады насядаўшых дзянікінцаў. Колас.
2. Рабіць пустым, вымаючы тое, што было ўсярэдзіне. Было такое адчуванне, быццам хтосьці пакручвае на верацяно ўсё з сярэдзіны, з грудзей і жывата, і так бесканцоваю ніткаю пустошыць чалавека. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шко́да 1, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Пашкоджанне, урон, страта. Ваганаў так сумеў паставіць свае гарматы і так спрытна мяняў іх месцы, што агонь праціўніка не рабіў ніякае шкоды. Колас. Атрад сарваў планы немцаў на ўчастку фронту, многа зрабіў ворагу шкоды. Чорны. І каб не нарабіць са сваёй стрэльбай якой шкоды, дзед абкруціў анучай куркі ды зверху ўмацаваў яшчэ наглуха дротам. Лынькоў. // Дрэнны, небяспечны ўчынак, дзеянне; тое, што небяспечна дрэннымі вынікамі. [Міна Міхайлавіч:] — Думаю я, такі гэта цуд, што працаваць на карысць жыцця ў чалавека сілы патройваюцца, а на шкоду і рукі не падымаюцца. Во як... Краўчанка.
2. Страта, прычыненая жывёлай; патрава. Ходзіць певень па гароду, У гародзе робіць шкоду. Муравейка. Паплаўнічы лавіў выпадкам перабегшую ў лес карову і накладаў штраф за шкоду. Гартны. // Месца на полі, у лузе, у лесе і г. д., дзе жывёла можа зрабіць патраву. Хлопчык так задумаўся, што не заўважыў, як Красуля і цялушка-пярэзімак убіліся ў шкоду. С. Александровіч. Я памог прагнаць статак [цялят] каля шкоды. Місько.
шко́да 2, безас. у знач. вык.
Тое, што і шкада. [Галена:] — Шкода таго часу і сілы, што я патраціла за тыя часы, пакуль мяне.. дапытвалі з-за.. брахні. Чорны. [Маці:] — Багатаму шкода карабля, а беднаму — кашаля! Мележ. Не так шкода, як невыгода. З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)