ВАГА́ЛЬНЫЯ СПЕ́КТРЫ, вібрацыйныя спектры,
спектры электрамагнітнага выпрамянення малекул, абумоўленага ваганнямі іх атамаў; спектры атамаў, іонаў і іх груп у крышталях і вадкасцях. Складаюцца з асобных спектральных палос. Адрозніваюць вагальныя спектры паглынання (гл. Інфрачырвоная спектраскапія) і камбінацыйнага рассейвання святла ў блізкай і сярэдняй інфрачырвоных абласцях спектра. Гл. таксама Спектры крышталёў, Малекулярныя спектры.
т. 3, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вагальныя рухі зямной кары, гл. Рухі зямной кары
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
вага́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вага́льны |
вага́льная |
вага́льнае |
вага́льныя |
| Р. |
вага́льнага |
вага́льнай вага́льнае |
вага́льнага |
вага́льных |
| Д. |
вага́льнаму |
вага́льнай |
вага́льнаму |
вага́льным |
| В. |
вага́льны (неадуш.) вага́льнага (адуш.) |
вага́льную |
вага́льнае |
вага́льныя (неадуш.) вага́льных (адуш.) |
| Т. |
вага́льным |
вага́льнай вага́льнаю |
вага́льным |
вага́льнымі |
| М. |
вага́льным |
вага́льнай |
вага́льным |
вага́льных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
электро́нна-вага́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
электро́нна-вага́льны |
электро́нна-вага́льная |
электро́нна-вага́льнае |
электро́нна-вага́льныя |
| Р. |
электро́нна-вага́льнага |
электро́нна-вага́льнай электро́нна-вага́льнае |
электро́нна-вага́льнага |
электро́нна-вага́льных |
| Д. |
электро́нна-вага́льнаму |
электро́нна-вага́льнай |
электро́нна-вага́льнаму |
электро́нна-вага́льным |
| В. |
электро́нна-вага́льны (неадуш.) электро́нна-вага́льнага (адуш.) |
электро́нна-вага́льную |
электро́нна-вага́льнае |
электро́нна-вага́льныя (неадуш.) электро́нна-вага́льных (адуш.) |
| Т. |
электро́нна-вага́льным |
электро́нна-вага́льнай электро́нна-вага́льнаю |
электро́нна-вага́льным |
электро́нна-вага́льнымі |
| М. |
электро́нна-вага́льным |
электро́нна-вага́льнай |
электро́нна-вага́льным |
электро́нна-вага́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНЫЯ СПЕ́КТРЫ,
аптычныя спектры, абумоўленыя паглынаннем ці выпрамяненнем фатонаў пры квантавых пераходах малекул з адных энергет. узроўняў на другія.
Паводле складальных значэння поўнай энергіі малекулы М.с., як і квантавыя пераходы ў малекуле, падзяляюць на электронныя, вагальныя і вярчальныя. Вагальныя і вярчальныя пераходы могуць выяўляцца і ў спектрах камбінацыйнага рассеяння святла. М.с. паглынання эл.-магн. выпрамянення назіраюцца ў бачнай і ультрафіялетавай абласцях спектра (электронна-вагальна-вярчальныя спектры — сістэма палос з груп дыскрэтных ліній для найпрасцейшых малекул ці з некалькіх шырокіх бесструктурных палос у выпадку складаных малекул), у блізкай інфрачырв. вобласці (вагальна-вярчальныя спектры — шэраг структурных палос) і ў далёкай інфрачырв. вобласці (вярчальныя спектры). Вярчальны стан малекул рэалізуецца выключна ў газавай фазе, таму ў кандэнсаваным асяроддзі назіраюцца толькі электронна-вагальныя (вібронныя ці электронныя) і вагальныя спектры. Пераходы, якія адбываюцца з вылучэннем выпрамянення, утвараюць вібронныя М.с. флуарасцэнцыі і фасфарасцэнцыі. Для шматлікіх арган. малекул са складанай будовай пры пэўных умовах вібронныя спектры становяцца дыскрэтнымі, што істотна павялічвае іх інфарматыўнасць (гл. Спектраскапія). Даныя, атрыманыя пры вывучэнні М.с., дазваляюць вызначыць структуру малекул, а таксама выкарыстоўваюцца для спектральнага аналізу рэчываў.
Літ.:
Ельяшевич М.А. Атомная и молекулярная спектроскопия. М., 1962.
К.М.Салаўёў.
т. 10, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
сістэма, працэсы ў якой задавальняюць суперпазіцыі прынцыпу і апісваюцца лінейнымі ўраўненнямі. Л.с. — ідэалізаваная мадэль рэальнай сістэмы. Спрашчэнні, якія прыводзяць дадзеную сістэму да Л.с., наз. лінеарызацыяй.
Да Л.с. адносяць усе віды суцэльных асяроддзяў (газ, вадкасць, цвёрдае цела, плазму) пры распаўсюджванні ў іх хваль малой амплітуды, вагальныя сістэмы з ваганнямі паблізу стану раўнавагі. напр., маятнікі пры малых амплітудах ваганняў, спружыны пры дэфармацыях у межах Рука закона, эл. вагальныя контуры і ланцугі, параметры якіх не залежаць ад прыкладзенага напружання.
Розныя па прыродзе Л.с. часта падпарадкоўваюцца аднолькавым дыферэнцыяльным ўраўненням, што дае магчымасць вывучаць іх агульныя ўласцівасці, напр., развіваць агульную тэорыю ваганняў і хваль у Л.с. і праводзіць іх мадэліраванне, у т. л. на ЭВМ.
т. 9, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гук, -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -у. Вагальныя рухі часцінак паветра або іншага асяроддзя, якія мы ўспрымаем органамі слыху.
Хуткасць гуку.
Г. стрэлу.
Музычны г. (у адрозненне ад шуму).
2. -а. Найменшы членараздзельны элемент чалавечай мовы.
Гукі беларускай мовы.
◊
Ні гуку — пра поўнае маўчанне; не гавары, маўчы.
|| прым. гукавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАЛАСА́ТЫЯ СПЕ́КТРЫ,
аптычныя спектры малекул і крышталёў. Узнікаюць пры электронных пераходах у малекулах і міжзонных пераходах у крышталях, складаюцца з шырокіх спектральных палос, размяшчэнне якіх у спектрах рознае для розных рэчываў. П.с. простых малекул распадаюцца на больш вузкія вагальныя палосы і вярчальныя лініі, у складаных малекул звычайна суцэльныя (не маюць дыскрэтнай структуры). Гл. таксама Малекулярныя спектры, Спектры крышталёў.
т. 11, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУТА́ЦЫІ (ад лац. nutatio ваганне, калыханне),
кругавыя або вагальныя рухі органаў раслін. Уласцівы кветаносам, лісцю, караням, калеоптылям, сталонам і інш. органам вышэйшых, а таксама спарангіяносцам ніжэйшых раслін. Кругавыя Н. абумоўлены нераўнамерным ростам розных ч. органаў (рухі росту). Выражаны ў сцёблаў і вусікаў павойных і лазячых раслін. Хістальныя і кругавыя Н. органаў, што спынілі рост, напр., лісця і прылісткаў, адбываюцца ў выніку паслядоўных змен тургару ў клетках лісцевых сучляненняў.
т. 11, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)