вага́льна
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| вага́льна |
- |
- |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вага́льна-вярча́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вага́льна-вярча́льны |
вага́льна-вярча́льная |
вага́льна-вярча́льнае |
вага́льна-вярча́льныя |
| Р. |
вага́льна-вярча́льнага |
вага́льна-вярча́льнай вага́льна-вярча́льнае |
вага́льна-вярча́льнага |
вага́льна-вярча́льных |
| Д. |
вага́льна-вярча́льнаму |
вага́льна-вярча́льнай |
вага́льна-вярча́льнаму |
вага́льна-вярча́льным |
| В. |
вага́льна-вярча́льны (неадуш.) вага́льна-вярча́льнага (адуш.) |
вага́льна-вярча́льную |
вага́льна-вярча́льнае |
вага́льна-вярча́льныя (неадуш.) вага́льна-вярча́льных (адуш.) |
| Т. |
вага́льна-вярча́льным |
вага́льна-вярча́льнай вага́льна-вярча́льнаю |
вага́льна-вярча́льным |
вага́льна-вярча́льнымі |
| М. |
вага́льна-вярча́льным |
вага́льна-вярча́льнай |
вага́льна-вярча́льным |
вага́льна-вярча́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
электро́нна-вага́льна-вярча́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
электро́нна-вага́льна-вярча́льны |
электро́нна-вага́льна-вярча́льная |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнае |
электро́нна-вага́льна-вярча́льныя |
| Р. |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнага |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнай электро́нна-вага́льна-вярча́льнае |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнага |
электро́нна-вага́льна-вярча́льных |
| Д. |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнаму |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнай |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнаму |
электро́нна-вага́льна-вярча́льным |
| В. |
электро́нна-вага́льна-вярча́льны (неадуш.) электро́нна-вага́льна-вярча́льнага (адуш.) |
электро́нна-вага́льна-вярча́льную |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнае |
электро́нна-вага́льна-вярча́льныя (неадуш.) электро́нна-вага́льна-вярча́льных (адуш.) |
| Т. |
электро́нна-вага́льна-вярча́льным |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнай электро́нна-вага́льна-вярча́льнаю |
электро́нна-вага́льна-вярча́льным |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнымі |
| М. |
электро́нна-вага́льна-вярча́льным |
электро́нна-вага́льна-вярча́льнай |
электро́нна-вага́льна-вярча́льным |
электро́нна-вага́льна-вярча́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
МАЛЕКУЛЯ́РНЫЯ СПЕ́КТРЫ,
аптычныя спектры, абумоўленыя паглынаннем ці выпрамяненнем фатонаў пры квантавых пераходах малекул з адных энергет. узроўняў на другія.
Паводле складальных значэння поўнай энергіі малекулы М.с., як і квантавыя пераходы ў малекуле, падзяляюць на электронныя, вагальныя і вярчальныя. Вагальныя і вярчальныя пераходы могуць выяўляцца і ў спектрах камбінацыйнага рассеяння святла. М.с. паглынання эл.-магн. выпрамянення назіраюцца ў бачнай і ультрафіялетавай абласцях спектра (электронна-вагальна-вярчальныя спектры — сістэма палос з груп дыскрэтных ліній для найпрасцейшых малекул ці з некалькіх шырокіх бесструктурных палос у выпадку складаных малекул), у блізкай інфрачырв. вобласці (вагальна-вярчальныя спектры — шэраг структурных палос) і ў далёкай інфрачырв. вобласці (вярчальныя спектры). Вярчальны стан малекул рэалізуецца выключна ў газавай фазе, таму ў кандэнсаваным асяроддзі назіраюцца толькі электронна-вагальныя (вібронныя ці электронныя) і вагальныя спектры. Пераходы, якія адбываюцца з вылучэннем выпрамянення, утвараюць вібронныя М.с. флуарасцэнцыі і фасфарасцэнцыі. Для шматлікіх арган. малекул са складанай будовай пры пэўных умовах вібронныя спектры становяцца дыскрэтнымі, што істотна павялічвае іх інфарматыўнасць (гл. Спектраскапія). Даныя, атрыманыя пры вывучэнні М.с., дазваляюць вызначыць структуру малекул, а таксама выкарыстоўваюцца для спектральнага аналізу рэчываў.
Літ.:
Ельяшевич М.А. Атомная и молекулярная спектроскопия. М., 1962.
К.М.Салаўёў.
т. 10, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)