біёлага-глебазна́ўчы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
біёлага-глебазна́ўчы |
біёлага-глебазна́ўчая |
біёлага-глебазна́ўчае |
біёлага-глебазна́ўчыя |
| Р. |
біёлага-глебазна́ўчага |
біёлага-глебазна́ўчай біёлага-глебазна́ўчае |
біёлага-глебазна́ўчага |
біёлага-глебазна́ўчых |
| Д. |
біёлага-глебазна́ўчаму |
біёлага-глебазна́ўчай |
біёлага-глебазна́ўчаму |
біёлага-глебазна́ўчым |
| В. |
біёлага-глебазна́ўчы (неадуш.) біёлага-глебазна́ўчага (адуш.) |
біёлага-глебазна́ўчую |
біёлага-глебазна́ўчае |
біёлага-глебазна́ўчыя (неадуш.) біёлага-глебазна́ўчых (адуш.) |
| Т. |
біёлага-глебазна́ўчым |
біёлага-глебазна́ўчай біёлага-глебазна́ўчаю |
біёлага-глебазна́ўчым |
біёлага-глебазна́ўчымі |
| М. |
біёлага-глебазна́ўчым |
біёлага-глебазна́ўчай |
біёлага-глебазна́ўчым |
біёлага-глебазна́ўчых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
біёлага-медыцы́нскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
біёлага-медыцы́нскі |
біёлага-медыцы́нская |
біёлага-медыцы́нскае |
біёлага-медыцы́нскія |
| Р. |
біёлага-медыцы́нскага |
біёлага-медыцы́нскай біёлага-медыцы́нскае |
біёлага-медыцы́нскага |
біёлага-медыцы́нскіх |
| Д. |
біёлага-медыцы́нскаму |
біёлага-медыцы́нскай |
біёлага-медыцы́нскаму |
біёлага-медыцы́нскім |
| В. |
біёлага-медыцы́нскі (неадуш.) біёлага-медыцы́нскага (адуш.) |
біёлага-медыцы́нскую |
біёлага-медыцы́нскае |
біёлага-медыцы́нскія (неадуш.) біёлага-медыцы́нскіх (адуш.) |
| Т. |
біёлага-медыцы́нскім |
біёлага-медыцы́нскай біёлага-медыцы́нскаю |
біёлага-медыцы́нскім |
біёлага-медыцы́нскімі |
| М. |
біёлага-медыцы́нскім |
біёлага-медыцы́нскай |
біёлага-медыцы́нскім |
біёлага-медыцы́нскіх |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
біё́лаг
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
біё́лаг |
біё́лагі |
| Р. |
біё́лага |
біё́лагаў |
| Д. |
біё́лагу |
біё́лагам |
| В. |
біё́лага |
біё́лагаў |
| Т. |
біё́лагам |
біё́лагамі |
| М. |
біё́лагу |
біё́лагах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
сексало́гія, -і, ж.
Навука, якая вывучае біёлага-медыцынскі, сацыяльны і псіхалагічны аспекты палавога жыцця.
|| прым. сексалагі́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АРЫСТАГЕНЕ́З (ад грэчаскага aristos найлепшы + ...генез),
эвалюцыйная канцэпцыя аўтагенетычнага характару (гл. Аўтагенез), паводле якой прагрэсіўная эвалюцыя ажыццяўляецца ў выніку ўзнікнення і назапашвання асобных «генаў паляпшэння» — арыстагенаў; разнавіднасць неаламаркізму. На думку амерыканскага біёлага Г.Осбарна (1931, аўтара арыстагенезу), змены, абумоўленыя арыстагенамі, пры ўзнікненні нязначныя і непатрэбныя, але паступова, на працягу многіх пакаленняў, пад уплывам розных фактараў яны назапашваюцца, узмацняюцца і пад уздзеяннем натуральнага адбору вядуць да ўзнікнення новага прыстасавання.
т. 2, с. 7
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́дзія
(ад іт. F. Redi = прозвішча іт. біёлага 17 ст.)
адна з лічынкавых стадый развіцця паразітычных чарвей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дарвіні́зм
[ад англ. C. Darwin = прозвішча англ. біёлага (1809—1882)]
вучэнне аб эвалюцыйным развіцці жывых арганізмаў на Зямлі шляхам натуральнага адбору.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГРА́НІН (Данііл Аляксандравіч) (сапр. Герман; н. 1.1.1919, в. Валынь Курскай вобл., Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Ленінградскі політэхн. Ін-т (1940). Аўтар раманаў «Шукальнікі» (1954, экран. 1957), «Пасля вяселля» (1958, экран. 1963), «Іду на навальніцу» (1962, экран. 1966), «Карціна» (1980, экранізаваны), «Уцёкі ў Расію» (1994), аповесцей «Перамога інжынера Корсакава» (1949), «Яраслаў Дамброўскі» (1951), «Асабістая думка» (1956), «Нехта павінен» (1970), «Дождж у чужым горадзе» (1973, экран. 1979), «Зваротны білет» (1976), «Яшчэ прыкметны след» (1984), «Зубр» (1987, пра біёлага М.У.Цімафеева-Расоўскага). Асн. тэма яго твораў — рамантыка навук.-тэхн. творчасці, маральна-псіхал. праблемы навук. інтэлігенцыі; у цэнтры ўвагі пісьменніка людзі, якія маюць сваю думку і бяруць адказнасць за ўсе свае ўчынкі. Пісаў дакумент. прозу (кн. «Клаўдзія Вілор», 1976; Дзярж. прэмія СССР 1978; «Блакадная кніга», ч. 1—2, 1977—81, з А.Адамовічам), нарысы, апавяданні, кінасцэнарыі.
Тв.:
Собр. Соч. Т. 1—5. Л., 1989—90.
Літ.:
Финк Л. Необходимость Дон Кихота: Книга о Д.Гранине. М., 1988.
т. 5, с. 406
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маргані́зм
[ад англ. T. Morgan = прозвішча амер. біёлага (1866—1945)]
кірунак у генетыцы, паводле якога крыніцай зменнасці арганізмаў з’яўляюцца мутацыі генаў або змены іх становішча.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАСТО́ЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых ун-таў Расіі, вядучы цэнтр развіцця адукацыі, навукі, культуры. Засн. на базе імператарскага Варшаўскага ун-та (з 1869), які ў 1915 эвакуіраваны ў г. Растоў-на-Доне. Паводле Пастановы Часовага ўрада ад 5.5.1917 імператарскі Варшаўскі ун-т скасаваны, а на яго базе створаны новы, які наз. Данскі, з 1925 Паўночна-Каўказскі, з 1931 Растоўскі-на-Доне, з 1957 сучасная назва.
У 2000/01 навуч. г. больш за 14 тыс. студэнтаў; ф-ты: біёлага-глебавы; геолага-геагр.; гіст.; механіка-матэм.; хім.; фіз.; псіхалогіі; сацыялогіі і паліталогіі; філалогіі і журналістыкі; філасофіі і культуралогіі; эканам.; юрыд.; ваеннага навучання. Вядзецца падрыхтоўка па 35 спецыяльнасцях. Аспірантура і дактарантура з 1957. У складзе ун-та класічны, эканам. і юрыд. ліцэі; ін-т перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў гуманіт. і сац. навук, 2 ін-ты — права і кіравання, эканомікі і знешнеэканам. сувязей, даюць 2-ю вышэйшую адукацыю. Пры ун-це працуюць 10 НДІ, навукова-канструктарска-тэхнал. бюро «П’езапрыбор», Паўн.-Рас. рэгіянальны цэнтр інфарматызацыі вышэйшай школы, Занальная навук. б-ка (2,9 млн. экз. кніг), Бат. сад і інш.
т. 13, с. 365
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)