біяхо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. біяхо́р біяхо́ры
Р. біяхо́ра біяхо́раў
Д. біяхо́ру біяхо́рам
В. біяхо́р біяхо́ры
Т. біяхо́рам біяхо́рамі
М. біяхо́ры біяхо́рах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

біяхо́р

(ад бія- + гр. chora = прастор)

частка біясферы, якая ўключае групу падобных біятыпаў і ўваходзіць у пэўны біяцыкл (напр. біяхоры пустынь, лясоў, стэпаў i інш. аб’ядноўваюцца ў біяцыкл сушы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯХО́Р(А)

(ад бія... + ...хор),

1) геаграфічнае асяроддзе, у якім вызначаныя пануючыя жыццёвыя формы прыстасаваны да пэўных спалучэнняў метэаралагічных фактараў.

2) Вобласць пашырэння жыцця.

3) Група падобных месцапражыванняў.

4) Кліматычная мяжа фларыстычнага раёна.

5) Буйное падраздзяленне біясферы. Ахоплівае прасторава аб’яднаныя біятопы, якія размешчаны ў аднатыпных кліматычных умовах і характарызуюцца спецыфічным складам жывога насельніцтва. Аб’ядноўваюцца ў біяцыклы. Уяўленне аб біяхоры аналагічнае паняццю «ландшафтная зона» (у экалогіі з-за большай канкрэтнасці яму аддаецца перавага).

т. 3, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯЦЫ́КЛ

(ад бія... + цыкл),

1) самы вял. экалагічны падраздзел біясферы. Вылучаюць біяцыклы: суша, акіян і кантынентальныя вадаёмы. Кожны біяцыкл падзяляецца на біяхоры (сукупнасць падобных біятопаў); напр., біятопы пясчаных, гліністых, камяністых пустыняў аб’ядноўваюцца ў біяхор пустыняў, які разам з біяхорамі лясоў, стэпаў і інш. складае біяцыкл сушы.

2) Заканамерная змена фазаў або стадый развіцця арганізма.

т. 3, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)