біфштэ́кс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Кавалак абсмажанай ялавічыны (з сярэдняй часткі хрыбта тушы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біфштэ́кс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. біфштэ́кс біфштэ́ксы
Р. біфштэ́ксу біфштэ́ксаў
Д. біфштэ́ксу біфштэ́ксам
В. біфштэ́кс біфштэ́ксы
Т. біфштэ́ксам біфштэ́ксамі
М. біфштэ́ксе біфштэ́ксах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

біфштэ́кс, -су м., кул. бифште́кс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біфштэ́кс, ‑а, м.

Кавалак абсмажанай ялавічыны (з сярэдняй часткі хрыбта тушы).

[Англ. beefsteaks (мн.).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

біфштэ́кс м. кул. Beefsteak [´bi:fste:k] n -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

біфштэ́кс

(англ. beef-steaks = кавалачкі ялавічыны)

кавалак абсмажанай ялавічыны з сярэдняй часткі хрыбта тушы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Біфштэ́кс. Рус. бифште́кс, укр. біфште́кс. Зыходным з’яўляецца англ. beefsteaks (мн.) ад beefsteak ’ялавічына’. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 126–127. Бел. і ўкр. словы, відавочна, запазычаны праз рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бифште́кс кул. біфштэ́кс, -су м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

beefsteak [ˈbi:fsteɪk] n. біфштэ́кс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

steak [steɪk] n. кава́лак мя́са або́ ры́бы (для смажання); біфштэ́кс;

fillet steak біфштэ́кс з вы́разкі;

rump steak рамштэ́кс, се́чаная катле́та

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)