біскві́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. біскві́т біскві́ты
Р. біскві́ту біскві́таў
Д. біскві́ту біскві́там
В. біскві́т біскві́ты
Т. біскві́там біскві́тамі
М. біскві́це біскві́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

біскві́т, -у, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат узбітых яек.

|| прым. біскві́тны, -ая, -ае.

Бісквітнае пірожнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біскві́т, -ту м. бискви́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

біскві́т, ‑у, М ‑віце, м.

1. Пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена шмат жаўткоў і бялковай пены.

2. Фарфор, двойчы абпалены, але не пакрыты палівай. Са скрынкі, адразу за адкінутым вечкам, выраслі кавалер і дама з бісквіту. Караткевіч.

[Фр. biscuit.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БІСКВІ́Т

(франц. biscuit ад лац. bis coctus двойчы спечаны),

1) непакрыты палівай фарфор, які найчасцей выкарыстоўваюць для стварэння фарфоравай мяккай пластыкі. З сярэдзіны 18 ст. ў Германіі, пазней у Расіі, Францыі, Даніі з бісквіту выраблялі настольныя скульпт. фігуры і групы.

2) Кандытарскі выраб; печыва з мукі, узбітых яек, цукру і інш.

т. 3, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

біскві́т м. Biskuit [-´kvi:t] n, m -(e)s, -е і -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

біскві́т

(фр. biscuit)

1) высокакаларыйнае пульхнае печыва з цеста, у якое пакладзена многа жаўткоў і бялковай пены;

2) не пакрыты палівай фарфор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Біскві́т. Рус. бискви́т, укр. біскві́т. Запазычанне з франц. biscuit (або ням. Bisquit < франц.), якое з лац. bis coctus (bis coctum) ’двойчы лечанае’. Фасмер, 1, 168; Шанскі, 1, Б, 124–125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

біскві́т

(фр. biscuit)

1) пульхнае салодкае печыва з цеста, у якое пакладзена многа жаўткоў і бялковай пены;

2) не пакрыты палівай фарфор.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бискви́т в разн. знач. біскві́т, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)