Бірук ’воўк’ (Інстр. II, Нас.). Рус. бирю́к. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тат. büri, ст.-цюрк. böri, казах. börü і г. д.); першакрыніца — іран. мовы. Праабражэнскі, 1, 26; Фасмер, 1, 168; Шанскі, 1, Б, 123 (там і іншая літ-pa і некаторыя новыя меркаванні). Пераносна ’сугней, нелюдзім’ (Касп.), ’злодзей’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бурук ’нелюдзімы чалавек’(Яўс.). Як і шмат іншых экспрэсіўных слоў, не вельмі яснага паходжання. Магчыма, да буры́ць (гл.). Параўн. рус. дыял. бури́ть ’лаяць’. Не выключаецца таксама сувязь з біру́к ’воўк’ (гл.), рус. бирю́к ’тс’, якое пераносна ўжываецца і ў значэнні ’нелюдзімы чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КУДРА́ЎЦАЎ (Барыс Канстанцінавіч) (28.7.1913, г. Разань, Расія — 20.10.1983),
бел. і расійскі акцёр. Засл. арт. Беларусі (1944). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1936). Працаваў у Бел. т-ры рабочай моладзі, з 1937 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. З 1960 у Маскоўскім драм. т-ры на Малой Броннай. Мастацтву К. былі ўласцівы натуральнасць і псіхалагізм. Лепшыя ролі ў т-ры імя Я.Купалы: Левановіч, Паланевіч («Хто смяецца апошнім», «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Піліп («Палешукі» Я.Рамановіча), Корань («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Калеснікаў, Лагута («Цытадэль славы», «На крутым павароце» К.Губарэвіча), Луконін («Хлопец з нашага горада» К.Сіманава), Аляксандр, Анціпа («Апошнія», «Зыкавы» М.Горкага), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера); у т-ры на Малой Броннай: Сцяпан («Брацкая ГЭС» Я.Еўтушэнкі), Бераст («Платон Крэчат» А.Карнейчука), Бірук («Алёнушка» Л.Лявонава). Здымаўся ў кіно.
Б.І.Бур’ян.
т. 8, с. 558
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)