Бірманская мова 2/338; 7/286

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́РМАНСКАЯ МО́ВА,

адна з кітайска-тыбецкіх моў (тыбецка-бірманская група). Афіц. мова М’янмы (б. Бірма) і мова міжнац. зносін большасці народаў М’янмы. Традыцыйна вылучаюць дыялекты: араканскі, тавойскі, інта, дану, таунйоў, йо (некаторыя даследчыкі лічаць іх самаст. мовамі). У фанетыцы 11 галосных, 33 зычныя фанемы; з’яўляецца тонавай мовай (мае 4 тоны) з аднаскладовай будовай кораня. Асн. спосабы словаўтварэння — словаскладанне і афіксацыя аглюцінатыўнага тыпу. У марфалогіі вылучаюцца іменныя і дзеяслоўныя класы слоў, а таксама службовыя словы, што разам з парадкам слоў перадаюць сінтаксічныя адносіны. Пісьменства бірманскай мовы складовае, пабудаванае на аснове аднаго з відаў паўд.-інд. пісьма. Стараж. пісьмовыя помнікі датуюцца 11 ст.

т. 3, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тыбета-бірманская група моў 7/285

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Тыбета-бірманская група народаў 7/429

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бірма́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бірма́нскі бірма́нская бірма́нскае бірма́нскія
Р. бірма́нскага бірма́нскай
бірма́нскае
бірма́нскага бірма́нскіх
Д. бірма́нскаму бірма́нскай бірма́нскаму бірма́нскім
В. бірма́нскі (неадуш.)
бірма́нскага (адуш.)
бірма́нскую бірма́нскае бірма́нскія (неадуш.)
бірма́нскіх (адуш.)
Т. бірма́нскім бірма́нскай
бірма́нскаю
бірма́нскім бірма́нскімі
М. бірма́нскім бірма́нскай бірма́нскім бірма́нскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

А́НГЛА-БІРМА́НСКІЯ ВО́ЙНЫ,

захопніцкія войны Англіі супраць Бірмы (цяпер М’янма). У першай англа-бірманскай вайне (1824—26) англ. войскі сустрэлі ўпартае супраціўленне бірманскай арміі на чале з Бандулам. Аднак пасля смерці Бандулы англічанам удалося прасунуцца да бірманскай сталіцы Ава. Паводле навязанага Бірме дагавора яна страціла вобласці Аракан, Тэнасерым, княствы Асам і Маніпур, абавязвалася выплаціць кантрыбуцыю і заключыць з Англіяй гандл. дагавор. У выніку другой англа-бірманскай вайны (1852) да англ. уладанняў далучана бірманская вобл. Пегу. У трэцяй англа-бірманскай вайне (1885) бірманская армія разгромлена і капітулявала. Бірма трапіла пад англ. панаванне і ўключана ў склад Індыі як асобная правінцыя.

т. 1, с. 345

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тыбе́та-бірма́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тыбе́та-бірма́нскі тыбе́та-бірма́нская тыбе́та-бірма́нскае тыбе́та-бірма́нскія
Р. тыбе́та-бірма́нскага тыбе́та-бірма́нскай
тыбе́та-бірма́нскае
тыбе́та-бірма́нскага тыбе́та-бірма́нскіх
Д. тыбе́та-бірма́нскаму тыбе́та-бірма́нскай тыбе́та-бірма́нскаму тыбе́та-бірма́нскім
В. тыбе́та-бірма́нскі (неадуш.)
тыбе́та-бірма́нскага (адуш.)
тыбе́та-бірма́нскую тыбе́та-бірма́нскае тыбе́та-бірма́нскія (неадуш.)
тыбе́та-бірма́нскіх (адуш.)
Т. тыбе́та-бірма́нскім тыбе́та-бірма́нскай
тыбе́та-бірма́нскаю
тыбе́та-бірма́нскім тыбе́та-бірма́нскімі
М. тыбе́та-бірма́нскім тыбе́та-бірма́нскай тыбе́та-бірма́нскім тыбе́та-бірма́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тыбе́цка-бірма́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. тыбе́цка-бірма́нскі тыбе́цка-бірма́нская тыбе́цка-бірма́нскае тыбе́цка-бірма́нскія
Р. тыбе́цка-бірма́нскага тыбе́цка-бірма́нскай
тыбе́цка-бірма́нскае
тыбе́цка-бірма́нскага тыбе́цка-бірма́нскіх
Д. тыбе́цка-бірма́нскаму тыбе́цка-бірма́нскай тыбе́цка-бірма́нскаму тыбе́цка-бірма́нскім
В. тыбе́цка-бірма́нскі (неадуш.)
тыбе́цка-бірма́нскага (адуш.)
тыбе́цка-бірма́нскую тыбе́цка-бірма́нскае тыбе́цка-бірма́нскія (неадуш.)
тыбе́цка-бірма́нскіх (адуш.)
Т. тыбе́цка-бірма́нскім тыбе́цка-бірма́нскай
тыбе́цка-бірма́нскаю
тыбе́цка-бірма́нскім тыбе́цка-бірма́нскімі
М. тыбе́цка-бірма́нскім тыбе́цка-бірма́нскай тыбе́цка-бірма́нскім тыбе́цка-бірма́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Burmese

[,bɜ:rˈmi:z]

1.

n.

1) бірма́нец -ца m., бірма́нка f.

2) бірма́нская мо́ва

2.

adj.

бірма́нскі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

КІТА́ЙСКА-ТЫБЕ́ЦКІЯ МО́ВЫ,

сіна-тыбецкія мовы, сям’я моў, адна з самых вял. у свеце. Пашыраны ў Цэнтр. і Паўд.-Усх. Азіі. Уключаюць больш за 100 (паводле інш. звестак — некалькі сотняў) моў. Падзяляюць на 2 асн. галіны: кіт. (кітайская мова, дунганская, магчыма, мова бай, або мінцзя) і тыбецка-бірманскую (бірманская мова, тыбецкая мова, мовы карэнскія, хані, маніпуры, або мейтхей, бадо, або качары, гаро, цзінпо, або качын, лісу, таманг, неварская, гурунг). Існуюць 2 асн. тыпы іх пісьменнасцей: пікта-ідэаграфічныя (кіт. іерогліфіка, тангуцкае пісьмо, пісьмо насі і пісьмо i) і фанетычныя пісьменнасці інд. паходжання — тыбецкія і бірманскія алфавіты, пісьмо невары, ронг, або ленча, маніпуры, мёртвай мовы п’ю, і пісьменнасці, створаныя на аснове лац. ці рус. алфавіта — мовы падгрупы лоло. К.-т. м. коранескладовыя, ізалюючыя з тэндэнцыяй да аглюцінацыі. Марфема, як правіла, адпавядае складу; корань звычайна не змяняецца. Часціны мовы вылучаюцца па значэнні слоў, па іх здольнасці ўжывацца ў складзе пэўных сінтакс. канструкцый і па спалучальнасці са службовымі марфемамі.

Літ.:

Яхонтов С.Е. Глоттохронология и китайско-тибетская семья языков. М., 1964.

т. 8, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)