бі́ржа, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Установа для заключэння фінансавых, камерцыйных здзелак.

Валютная б.

Таварная б.

2. Вулічная стаянка рамізнікаў (уст.).

Біржа працы — дзяржаўная пасрэдніцкая ўстанова па найме рабочай сілы.

|| прым. біржавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бі́ржа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бі́ржа бі́ржы
Р. бі́ржы бі́рж
бі́ржаў
Д. бі́ржы бі́ржам
В. бі́ржу бі́ржы
Т. бі́ржай
бі́ржаю
бі́ржамі
М. бі́ржы бі́ржах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бі́ржа ж. би́ржа;

б. пра́цы — би́ржа труда́;

чо́рная б. — чёрная би́ржа;

гуля́ць на ~жы — игра́ть на би́рже

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бі́ржа, ‑ы, ж.

1. У капіталістычных краінах — установа для заключэння фінансавых і гандлёвых здзелак на каштоўныя паперы і тавары. Валютная біржа. Таварная біржа. // Будынак, у якім знаходзіцца гэта ўстанова.

2. Уст. Вулічная стаянка рамізнікаў. — Там ёсць Шпулькевіч, што раміаніцкую біржу як бы трымаў. Чорны.

•••

Біржа працы — пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочай сілы.

Чорная біржа — тайны гандаль замежнай валютай.

[Ням. Börse.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́ржа ж. эк., фін. Börse f -, -n;

тава́рная бі́ржа Wrenbörse f;

бі́ржа пра́цы rbeitsamt n -es, -ämter;

фо́ндавая бі́ржа Effktenbörse f;

лясна́я бі́ржа Hlzbörse f;

гуля́ць на бі́ржы an der Börse spekuleren

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Біржа 1/396; 2/333, 467; 4/8

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БІ́РЖА

(ням. Börse ад грэч. byrsa кашалёк),

форма рэгулярна дзеючага аптовага рынку заменных тавараў, каштоўных папер і замежнай валюты. Адпаведна бываюць таварныя біржы, фондавыя біржы і валютныя біржы. Сама біржа не выступае ў якасці аднаго з бакоў у гандл. аперацыях, а толькі забяспечвае найб. спрыяльныя ўмовы для гэтых аперацый: устанаўлівае для ўсіх удзельнікаў агульныя прынцыпы заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння здзелак, распрацоўвае адзіныя правілы і нормы для заключэння кантрактаў і прадастаўляе месца для іх заключэння ў пэўны час. Членамі біржы могуць быць толькі пэўныя асобы, у т. л. давераныя прадстаўнікі кампаній. Кіруе біржай савет дырэктараў, якому падначалены розныя камітэты (фін., арбітражны і інш.). Пасрэднікам паміж пакупнікамі і прадаўцамі выступаюць брокеры — пэўныя асобы ці фірмы (брокерскія канторы). Біржавыя органы ажыццяўляюць біржавую каціроўку — рэгіструюць курс валют і каштоўных папер, цэнаў на тавары, што стыхійна склаліся на біржы. Кожная біржа вядзе ўлік і сістэматызацыю такіх каціровак і публікуе іх у спец. бюлетэнях. Біржавая каціроўка — адзін з паказчыкаў біржавай кан’юнктуры, індыкатар дзелавой актыўнасці ў розных сектарах эканомікі.

Зачаткі таварнай і вэксальнай (валютнай) біржы з’явіліся ў 15—16 ст. у гарадах Італіі (Венецыя, Генуя, Фларэнцыя). Важнымі этапамі ў развіцці біржавага гандлю стала заснаванне Антверпенскай (1531) і Амстэрдамскай (1608) біржаў. У Расіі першая біржа засн. ў 1705 у Санкт-Пецярбургу. Росквіт біржавай дзейнасці прыпадае на 2-ю пал. 19 ст. і звязаны з развіццём капіталіст. вытв-сці, транспарту, сувязі, гандлю і акц. т-ваў. На сучасным этапе пераважная частка біржавага абароту сканцэнтравана ў вядучых гандл. і фін. цэнтрах ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі (больш за 90% аб’ёму біржавых здзелак з таварамі ў вартасным выражэнні, з іх больш за 80% прыпадае на ЗША, дзе знаходзіцца гіганцкая фондавая біржа ў Нью-Йорку).

На Беларусі ў пач. 20 ст. існавалі 2 біржы, якія спынілі дзейнасць у 1-ю сусв. вайну. У 1920-я г. біржавы гандаль аднавіўся, але ў 1927 ліквідаваны. Аднаўленне біржы як адной з найважнейшых структур рыначнай эканомікі пачалося ў 1991.

т. 3, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бі́ржа

(рус. биржа, ад ням. Börse)

установа, дзе заключаюцца фінансавыя і гандлёвыя здзелкі;

фондавая б. — рынак каштоўных папер;

валютная б. — установа, дзе ажыццяўляецца купля-продаж валюты;

б. працы — пасрэдніцкая ўстанова па найму рабочых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Бі́ржа1біржа’. Рус. би́ржа (раней і бирж), укр. бі́ржа. Крыніцай гэтых слоў з’яўляецца гал. beurs або ням. Börse ’тс’ < франц. bourse ’кашалёк; біржа’ (а гэта ад фаміліі купцоў van der Burse). Гл. Фасмер, 1, 166; Шанскі, 1, Б, 122.

Бі́ржа2 ’высокая жанчына’. Гл. біржа́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бі́ржа

(ням. Börse, ад фр. bourse = кашалёк)

установа, дзе заключаюцца буйныя фінансавыя і камерцыйныя здзелкі (напр. валютная б., таварная б.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)