БІЕ́ШУ (Марыя Лук’янаўна) (н. 5.5.1934, с. Валанціраўка Сувораўскага р-на, Малдова),
малдаўская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1970). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1961), з 1980 выкладае ў ёй. З 1961 салістка Малд.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіо, 1967). Дзярж. прэмія Малдовы 1968, Дзярж. прэмія СССР 1974, Ленінская прэмія 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Біешу М. Л. 6/578
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕТРАПО́ЛІТЭН-О́ПЕРА»
(Metropolitan Opera),
вядучы оперны тэатр ЗША. Адкрыты ў 1883 у Нью-Йорку акц. т-вам «Метраполітэн-опера хаўс компані». Адзіны ў ЗША пастаянны оперны т-р (працуе 7 месяцаў у год). Хор, аркестр і дапаможныя калектывы стабільныя; вядучыя салісты і дырыжоры працуюць на кантрактнай аснове. У рэпертуары ням., рус., франц., італьян., амер. оперы (з 1910-х г. на мове арыгінала). Важную ролю ў станаўленні т-ра адыграў першы дырыжор Л.Дамраш (маст. кіраўнік з 1884). У «М.-о.» выступалі лепшыя прадстаўнікі сусв.вак. культуры, у т. л.рас. Ф.Шаляпін, Г.Вішнеўская, А.Абразцова, М.Касрашвілі, Ю.Мазурок, бел. М.Гулегіна, арм. П.Лісіцыян, малд. М.Біешу. Сярод кіраўнікоў т-ра: А.Тасканіні, Э.Джонсан, Р.Бінг; спектаклямі дырыжыравалі Г.Малер, Тасканіні, Л.Стакоўскі, Э.Ансермэ, Б.Вальтэр, Д.Мітропулас, К.Бём, Л.Бернстайн, Г.Караян, З.Мета, Дж.Лівайн і інш. З 1966 т-р працуе ў новым будынку ў «Лінкальн-цэнтры».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІ́НСКАЯ ВЯСНА́»,
міжнародны фестываль музыкі, які праводзіцца штогод з 1984 у Мінску ў пач. красавіка. Ініцыятар і арганізатар фестывалю Ю.Гільдзюк. Мае на мэце ўсебаковую падтрымку і прапаганду прафес.муз. мастацтва, выяўленне новых дасягненняў і імён у кампазітарскай і выканальніцкай творчасці. Канцэртныя праграмы ўключаюць музыку розных эпох і жанраў, новыя творы сучасных бел. і замежных кампазітараў. Многія фестывалі мелі пэўную тэматыку: «Год В.А.Моцарта» (1991), «Новыя імёны» (1992), «Год С.В.Рахманінава» (1993), «Велікоднае прынашэнне» (1994), «Да 40-годдзя Перамогі» (1995), «Ф.Шуберт і І.Брамс — нашы сучаснікі» (1997), «У святле скрыпкі» (1999). У рамках фестывалю праводзяцца аўтарскія канцэрты бел. кампазітараў. У фестывалі ўдзельнічалі вядомыя бел. калектывы, у т. л.Дзярж.акад.сімф. аркестр, Дзярж.акад. харавая капэла, Дзярж. камерны хор, Дзярж. камерны аркестр, ансамбль салістаў «Класік-Авангард», Мінскі абл. камерны хор «Санорус», ансамбль нар. музыкі «Свята», акад. хор Бел. тэлебачання і радыё, калектывы Бел. акадэміі музыкі; піяністы І.Алоўнікаў, Ю.Бліноў, Гільдзюк, А.Сікорскі; кларнетыст Г.Забара; трубач А.Кавалінскі, вакалісты С.Данілюк, М.Гулегіна, Н.Галеева, М.Жылюк, Н.Руднева, В.Скорабагатаў і інш., замежныя творчыя калектывы, кампазітары і асобныя выканаўцы з Расіі, Прыбалтыкі, Малдовы і інш., у т. л.рас. кампазітары С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, А.Шнітке, А.Эшпай; Дзярж. акадэмічная сімфанічная капэла Расіі, выканаўцы-інструменталісты Ю.Башмет, Э.Вірсаладзе, М.Пятроў, У.Співакоў, В.Траццякоў, дырыжор А.Янчанка, спявачкі І.Архіпава, М.Біешу і інш.