БІ́ДЭР (Ішувук) Герман
(н. 21.10.1941, Маркерсдорф, Аўстрыя),
аўстрыйскі славіст. Д-р філасофіі (1970), з 1986 д-р габілітаваны. Скончыў Венскі ун-т (1970). З 1971 у Зальцбургскім ун-це. Даследуе сінхронную і дыяхронную лінгвістыку, моўныя кантакты, гісторыю мовы, моўную палітыку: «Нямецкія словаўтваральныя элементы ў славянскіх мовах» (т. 1—2, 1985) і інш. Непасрэдна бел. тэматыцы прысвечаны артыкулы «Літоўскі статут 1529 г.» (1973), «Літоўскі статут 1588 г.» (1974), «Першае і другое адраджэнне беларускай мовы і культуры» (1991), «Моўная сітуацыя ў Беларусі» (1993). Прачытаў у Зальцбургскім ун-це курс лекцый «Беларуская мова для русістаў» (1982).
Тв.:
Sprachenpolitische Tendenzen in Weissrussland. Vien, 1995.
У.Л.Сакалоўскі.
т. 3, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тво́рны ў выразе: творны склон ’Instrumentalis’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.). Калька рус. твори́тельный (падеж) ’тс’: вынік “суфіксальнай дывергенцыі” з заменай суф. ‑тель суф. ‑ны, гл. Бідэр у Прыгодзічы, Герман Бідэр як даследчык беларускай мовы. Мінск, 2007, 45; фактычна — частковага калькавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сказ 1 ‘фраза, выказванне, выраз’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘аповяд пра падзеі мінулага або сучаснасці’, ‘расказ, апавяданне’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб.), ‘вымаўленне, гаворка’ (ТС). Нулявы дэрыват ад сказаць (гл. казаць); параўн. рус. сказ ‘паданне, апавяданне’. Як граматычны тэрмін лічыцца арыгінальным утварэннем без семантычных паралеляў у іншых мовах (Бідэр, Зб. Мальдзісу, 331), калі не лічыць семантычнай паралеллю чэш. věta ‘сказ’ ад старога кораня ‑větiti ‘гаварыць’ (Голуб-Ліер, 506).
Сказ 2, сказік ‘бяльмо на воку’ (навагр., Жыв. сл.). Гл. каз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)