узбагаціцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць багатым, разбагацець (размоўнае).

  2. пераноснае значэнне: Папоўніцца чым-н., стаць больш багатым па саставу, зместу і пад.

    • Бібліятэка ўзбагацілася новымі выданнямі.
    • У. вопытам.

|| незакончанае трыванне: узбагачацца.

|| назоўнік: узбагачэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

чытач назоўнік | мужчынскі род

  1. Той, хто чытае якія-н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці.

    • Апавяданне спадабалася чытачам.
  2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні.

    • Бібліятэка праводзіць перарэгістрацыю чытачоў.

|| жаночы род: чытачка.

|| прыметнік: чытацкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

księgozbiór, ~oru

księgozbi|ór

м. кнігазбор, бібліятэка;

~ór podręczny — даведачная бібліятэка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Bücheréi

f -, -en кнігасхо́вішча; бібліятэ́ка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Präsénzbibliothek

f -, -en бібліятэ́ка-чыта́льня

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

bibliobus, ~u

м. выязная бібліятэка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

універсітэцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да універсітэта. Універсітэцкі статут. Універсітэцкая бібліятэка. // Звязаны са знаходжаннем, навучаннем або выкладаннем ва універсітэце. Універсітэцкі выкладчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэспубліканскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рэспублікі. Рэспубліканская партыя.

2. Які дзейнічае ў межах адной з рэспублік Саюза ССР. Рэспубліканская бібліятэка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінодскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сінода. Сінодская бібліятэка. ▪ Тут пераважна былі кніжачкі, выданыя рознымі камітэтамі і гурткамі цвярозасці, або сінодскія выданні. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

...тэка, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае памяшканне, сховішча для таго, аб чым гаворыцца ў першай частцы слова, напрыклад: бібліятэка, картатэка, фільматэка.

[Грэч. thēkē — ёмішча, скрынка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)