Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
БЯСПА́ЛЫ Змітро (Дзмітрый Аляксандравіч; н. 28.8.1934, в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1963). Працаваў у час. «Вожык», час. «Родная прырода», з 1994 у «Беларускай лясной газеце». Першая кніга — анімалістычныя абразкі «Лясныя хітруны» (1969, 2-е выд. 1986). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў, казак і замалёвак аб прыродзе Беларусі (зб-кі «У лясной каморы», 1972; «Дзіўны птах», 1981; «Казкі Сіняга лесу», 1983; серыя кніг «Звяры Белавежскай пушчы», 1987; «Птушкі Белавежскай пушчы», 1988). Складальнік зб-ка «Беларускія народныя жарты» (1970). Гумарыстычныя творы ў зб-ках «Сякера пад лаваю» (1970), «Ад варот паварот» (1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́шаль, ‑я, м.
Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад. Зімою дзяцел у ствале елкі выдзёўб неглыбокае дупло: выбіваў лічынак шашаля.Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кры́льцаікры́лца, ‑а, н.
Памянш.-ласк.да крыло (у 1 знач.); невялікае крыло. Але вось матылёк разгарнуў крыльцы.Бяспалы.Качанятка з усіх сіл заплёскала па вадзе крылкамі.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вывесці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыводзіць коней. Павыводзіць формулы. Павыводзіць плямы. □ [Маладзіца:] — Лазабіралі [палякі] усё. Худобу з хлява павыводзілі...Колас.Глядзіш на .. падцёкі смалы і думаеш, хто ж гэтыя лініі мелам павыводзіў?Бяспалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУДРЭ́ВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (25.11.1884, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 4.1.1957),
бел. жывапісец-пейзажыст. Засл. дз. маст. Беларусі (1944). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Ліепаі (Латвія; 1903—06). Творчасці ўласцівы мяккая, стрыманая колеравая гама, тонкае спалучэнне халодных і цёплых тонаў, спакойная кампазіцыйная будова, паэтычнасць раскрыцця прыгажосці бел. прыроды. У ранні перыяд зазнаў уплыў франц. імпрэсіяністаў. Высокім каларыстычным майстэрствам вызначаюцца работы «Стары Мінск» (1921), «Раніца вясны» (1924), «Млын», «Беларуская вёска» (абедзве 1925) і інш. У 1930-я г. пісаў індустр. пейзажы: «Паглыбленне Арэсы» (1934), «Экскаватар на асушцы» (1938—39), «БелДРЭС» (1940) і інш. Паводле ўражанняў ваен. гадоў стварыў карціну «Па дарогах вайны» (1945—46). Пранікнёнай перадачай свету прыроды вызначаюцца творы пасляваен. гадоў: «Вецер» і «На рацэ Сож» (1945), «Бярозкі» (1948), «Беларускі пейзаж» (1949), «Свіслач» (1952), «Жыта», «Раніца», «Лясная рэчка» (1956) і інш.
Літ.:
Лейтман Ф. У.М.Кудрэвіч. Мн., 1958;
Бяспалы А.А. Пясняр беларускага пейзажу // Выяўленчае мастацтва Беларусі. Мн., 1981;
Фатыхава Г.А. З раніцы — настрой і працавітасць // Мастацтва. 1995. № 11.