бязме́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ручная рычажная або спружынная вага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязме́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бязме́н бязме́ны
Р. бязме́на бязме́наў
Д. бязме́ну бязме́нам
В. бязме́н бязме́ны
Т. бязме́нам бязме́намі
М. бязме́не бязме́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бязме́н м. безме́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязме́н, ‑а, м.

Ручная рычажная або спружынная вага. Азіраючыся, [Данік] адчыніў адрынку і ўбачыў у кутку каля дзвярэй бязмен: з булавешкай, але без кручка, на які падвешваюць тое, што важаць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЯЗМЕ́Н,

1) даўняя ручная рычажная вага. Металічны або драўляны стрыжань з нанесенай шкалой і рухомым пунктам апоры (пятлёй). На адным канцы меў місачку або кручок, дзе клалі або падвешвалі груз, другі, патоўшчаны канец, служыў гірай. Карысталіся бязменам звычайна для вызначэння масы (вагі) прадуктаў. Часам бязменам называюць спружынную ручную вагу.

2) Даўняя адзінка масы. У 16—17 ст. 1 бязмен = 240 залатнікам = 1,022 кг.

т. 3, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бязме́н м спец Blkenwaage f -, -n; Lufgewichtswaage

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бязме́н. Рус. безме́н, укр. бе́змін, польск. bezmian. Няяснае слова. Хутчэй за ўсё запазычанне (з чув. або араб.- тур.). Агляд шматлікіх версій у Фасмера, 1, 144–145.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

безме́н бязме́н, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

steelyard [ˈsti:ljɑ:d] n. бязме́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

spring balance [ˌsprɪŋˈbæləns]n. BrE бязме́н; спружы́нныя ва́гі, ша́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)