БЯЗДЫ́МНЫЯ ПО́РАХІ, нітрацэлюлозныя порахі,
кідальныя выбуховыя рэчывы, асн. кампанент якіх нітраты цэлюлозы, пластыфікаваныя арган. растваральнікамі. Падзяляюцца на піраксілінавыя порахі, балістыты і кардыты ў залежнасці ад віду нітрату цэлюлозы і лятучасці растваральніку. Значна перавышаюць дымны порах па ўстойлівасці гарэння і працаздольнасці. Выкарыстоўваюцца ў агнястрэльнай зброі і як ракетнае паліва. Назва па ўтварэнні нязначнай колькасці дыму пры гарэнні.
т. 3, с. 393
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бязды́мны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бязды́мны |
бязды́мная |
бязды́мнае |
бязды́мныя |
| Р. |
бязды́мнага |
бязды́мнай бязды́мнае |
бязды́мнага |
бязды́мных |
| Д. |
бязды́мнаму |
бязды́мнай |
бязды́мнаму |
бязды́мным |
| В. |
бязды́мны (неадуш.) бязды́мнага (адуш.) |
бязды́мную |
бязды́мнае |
бязды́мныя (неадуш.) бязды́мных (адуш.) |
| Т. |
бязды́мным |
бязды́мнай бязды́мнаю |
бязды́мным |
бязды́мнымі |
| М. |
бязды́мным |
бязды́мнай |
бязды́мным |
бязды́мных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ПО́РАХ,
цвёрдая сумесь хім. злучэнняў (арган. і неарган.), здольная ўстойліва (без пераходу ў дэтанацыю) гарэць без доступу паветра і ў паветры пры знешнім ціску ад 0,1 да 1000 МПа. Адносіцца да кідальных выбуховых рэчываў. Выкарыстоўваюць як крыніцу энергіі для надання снарадам, ракетам і да т.п. неабходнай скорасці пры палёце да цэлі.
Для стварэння рэжыму ўстойлівага гарэння з рэгламентаванай скорасцю цепла- і газавыдзялення П. фармуюць у маналітныя шчыльныя зарады з высокай мех. трываласцю, што засцерагае іх ад разбурэння ў ствале гарматы пры выстрале ці пры гарэнні ў ракетным рухавіку. Гарыць П. паслойна-паралельна ў напрамку перпендыкулярным да паверхні зарада. У ствольных сістэмах згарае за сотыя і тысячныя долі секунды, у ракетных рухавіках — за дзесяткі секунд. Пры гарэнні вылучаецца вял. колькасць (да 1 м³ /кг)газаў з т-рай 1200—3700 °C. Асн. энергет. характарыстыкі П. — цеплата згарання (2,5—5,4 МДж/кг) і працаздольнасць: для ствольных сістэм т.зв. сіла П. (для піраксілінавых порахаў каля 106 Н∙м/кг), для ракетных сістэм — адзінкавы імпульс, які адпавядае лікаваму значэнню ўдзельнай цягі, што развівае ракетны рухавік пры згаранні 1 кг П. Паводле хім. саставу адрозніваюць П. нітрацэлюлозныя (бяздымныя nopaxi) і сумесевыя. Сумесевыя П. — гетэрагенныя кампазіцыі з крышт. акісляльніку (звычайна перхларат амонію NH4ClO4, 70—80% па масе) і гаручага палімернага сувязнага (пераважна сінт. каўчукі і смолы, 10—20%). Іх выкарыстоўваюць у ракетных рухавіках і называюць сумесевымі цвёрдымі ракетнымі палівамі. Да сумесевых адносіцца таксама дымны порах.
А.П.Герасімчык, А.В.Урублеўскі.
т. 12, с. 512
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)