бяздо́нна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
бяздо́нна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяздо́нна-глыбо́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяздо́нна-глыбо́кі бяздо́нна-глыбо́кая бяздо́нна-глыбо́кае бяздо́нна-глыбо́кія
Р. бяздо́нна-глыбо́кага бяздо́нна-глыбо́кай
бяздо́нна-глыбо́кае
бяздо́нна-глыбо́кага бяздо́нна-глыбо́кіх
Д. бяздо́нна-глыбо́каму бяздо́нна-глыбо́кай бяздо́нна-глыбо́каму бяздо́нна-глыбо́кім
В. бяздо́нна-глыбо́кі (неадуш.)
бяздо́нна-глыбо́кага (адуш.)
бяздо́нна-глыбо́кую бяздо́нна-глыбо́кае бяздо́нна-глыбо́кія (неадуш.)
бяздо́нна-глыбо́кіх (адуш.)
Т. бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кай
бяздо́нна-глыбо́каю
бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кімі
М. бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кай бяздо́нна-глыбо́кім бяздо́нна-глыбо́кіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяздо́ннаі́ні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяздо́ннаі́ні бяздо́ннаі́няя бяздо́ннаі́няе бяздо́ннаі́нія
Р. бяздо́ннаі́няга бяздо́ннаі́няй
бяздо́ннаі́няе
бяздо́ннаі́няга бяздо́ннаі́ніх
Д. бяздо́ннаі́няму бяздо́ннаі́няй бяздо́ннаі́няму бяздо́ннаі́нім
В. бяздо́ннаі́ні (неадуш.)
бяздо́ннаі́няга (адуш.)
бяздо́ннаі́нюю бяздо́ннаі́няе бяздо́ннаі́нія (неадуш.)
бяздо́ннаі́ніх (адуш.)
Т. бяздо́ннаі́нім бяздо́ннаі́няй
бяздо́ннаі́няю
бяздо́ннаі́нім бяздо́ннаі́німі
М. бяздо́ннаі́нім бяздо́ннаі́няй бяздо́ннаі́нім бяздо́ннаі́ніх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бяздо́ннаы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бяздо́ннаы́сты бяздо́ннаы́стая бяздо́ннаы́стае бяздо́ннаы́стыя
Р. бяздо́ннаы́стага бяздо́ннаы́стай
бяздо́ннаы́стае
бяздо́ннаы́стага бяздо́ннаы́стых
Д. бяздо́ннаы́стаму бяздо́ннаы́стай бяздо́ннаы́стаму бяздо́ннаы́стым
В. бяздо́ннаы́сты (неадуш.)
бяздо́ннаы́стага (адуш.)
бяздо́ннаы́стую бяздо́ннаы́стае бяздо́ннаы́стыя (неадуш.)
бяздо́ннаы́стых (адуш.)
Т. бяздо́ннаы́стым бяздо́ннаы́стай
бяздо́ннаы́стаю
бяздо́ннаы́стым бяздо́ннаы́стымі
М. бяздо́ннаы́стым бяздо́ннаы́стай бяздо́ннаы́стым бяздо́ннаы́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

bezdennie

бяздонна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трапяткі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які пастаянна варушыцца, дрыжыць; дрыгатлівы. Трапяткая асіна. □ Бяроза лісцем трапяткім Мне не ківае пад акном. Астрэйка. Самастойнае жыццё пачыналася на голым месцы, пад трапяткім дахам палаткі, пры святле зыркага кастра, у нялёгкай рабоце. Грахоўскі. Лёгкі ветрык пасеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісце, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі. Шахавец. // Які гойдаецца, трапеча (пра хвалі, ваду і пад.). На трапяткой плыні ракі, да самага Аксенімага ганка, месяц высцілаў роўную малочную дарожку. Ракітны. // Мігатлівы, няроўны (пра полымя, святло). Падсвечнік стаяў на слупку ля печы, таму кволае трапяткое святло амаль што раўнамерна расплывалася па ўсёй хаце. Кулакоўскі. Агонь з печы кідаў на .. твар [маці] трапяткое святло, і маці ад гэтага здавалася нейкай пастарэлай і няшчаснай. Хомчанка. / Пра зоркі. Месяц-маладзік яшчэ не ўзыходзіў, і цёмнае неба, усеянае безліччу трапяткіх зорак, здавалася бяздонна глыбокім. Сіўцоў. На спакойнай сіні нябёсаў загарэліся першыя трапяткія зоркі. Бяганская. // Які бесперапынна ўздрыгвае, рухаецца. [Мятлік] быў блізка ўжо зусім, .. [Стэфка] бачыла нават сінія крайчыкі яго трапяткіх крыльцаў. Савіцкі. // Які ўзмоцнена, часта пульсуе, б’ецца (пра сэрца); часты, напружаны (пра дыханне, пульс і пад.). Не ведаў Стась, што мама ішла ўслед за ім і з трапяткім сэрцам сачыла за кожным яго самастойным крокам. Гарбук. З трапяткім сэрцам .. [Барташэвіч] падышоў да генеральскай брамкі. Карпюк. // Перарывісты, няроўны, дрыжачы (пра голас, гук). — Саша! Саша! — крычаў над ім Юткевіч трапяткім устурбаваным і разам з тым радасным шэптам. — Мы выратаваны, Саша. Мікуліч.

2. Ахоплены моцным хваляваннем пад уздзеяннем якога‑н. пачуцця; усхваляваны. А я нёс .. [Мальвіну], лёгкую і трапяткую, жадаючы аднаго: каб гэта канава цягнулася да самай вёскі... Сачанка. А .. [Вера], гнуткая і трапяткая, уздрыгнула ўсім целам, рукамі абвіла .. шыю [Смірына]. Алешка. Пятро Гаўрылавіч строга нахмурыўся — і .. [Міхаліна] змоўкла, трапяткая, узбуджаная, спалоханая, што знікае апошняя надзея. Шамякін. // Які выражае хваляванне. Хацелася [Івану] растварыцца, знікнуць у трапяткіх абдымках [дзяўчыны], сплыць у вечнасць з патокам, увабраць з зямлі ўсю яе моц і самому стаць зямною магутнасцю — шчодрай, ціхай, пяшчотнай. Быкаў. Потым моцна сціснуў [Артур] пад сталом .. трапяткую гарачую руку [Іны]. Ваданосаў. // Поўны душэўнага хвалявання. Мірыцца з палонам дубовым не хочуць Палкі навальнічныя слоў. Патрэбны ім шчырыя сэрцы і вочы, Людзей трапяткая любоў. Панчанка. З пачуццём трапяткім, нібы ўслед за юнацтвам сваім, Крок у крок я за імі [камсамольцамі] ішоў, падпяваючы ім. Куляшоў. // перан. Прасякнуты шчырасцю, сардэчнасцю. Каб соль не страціла Ўласцівую ёй солкасць, А песня — гукаў трапяткіх і кволых, .. На свеце існуе Мастацтва. Дзяргай. [Захар Крымянец] хадзіў і думаў: «Дзе ж вы, людзі, пераступаўшыя праз гэты парог? Дзе ты, чалавеча, чыя рука вывела гэтыя трапяткія словы: «Памру, але не здамся ненавіснікам чалавечага роду!» Лынькоў.

3. Разм. Жвавы, бадзёры, рухавы. Анікея ў вёсцы ўсур’ёз не прымаў ніхто. Быў ён вераб’інага росту, трапяткі, непаседлівы. Навуменка. / Пра птушак, жывёл і пад. Купаюцца ў прасторах блакітнага неба, спяваючы радасную песню жыцця, трапяткія жаваранкі. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)