бязві́нны, -ая, -ае.

Які не мае віны.

Бязвіннае дзіця.

|| наз. бязві́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязві́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязві́нны бязві́нная бязві́ннае бязві́нныя
Р. бязві́ннага бязві́ннай
бязві́ннае
бязві́ннага бязві́нных
Д. бязві́ннаму бязві́ннай бязві́ннаму бязві́нным
В. бязві́нны (неадуш.)
бязві́ннага (адуш.)
бязві́нную бязві́ннае бязві́нныя (неадуш.)
бязві́нных (адуш.)
Т. бязві́нным бязві́ннай
бязві́ннаю
бязві́нным бязві́ннымі
М. бязві́нным бязві́ннай бязві́нным бязві́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бязві́нны безви́нный; неви́нный, непови́нный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязві́нны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае віны; нявінны. [Лазарэўская:] — Самае важнае, што ў нас Савецкая ўлада, а яна не дазволіць нікому крыўдзіць бязвіннага чалавека. Паслядовіч. [Вера] песціцца ў яго [Карызны] абнімках, забаўляецца, як чыстае, бязвіннае дзіця. Зарэцкі. Жудасна было глядзець, як гінулі гэтыя бязвінныя, бездапаможныя стварэнні [пінгвіны]. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязві́нны únschuldig, schúldlos

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

безви́нный бязві́нны, невінава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непови́нный невінава́ты; (невинный) бязві́нны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

childlike [ˈtʃaɪldlaɪk] adj. дзіця́чы; няві́нны, бязві́нны;

childlike trust дзіця́чая даве́рлівасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

неви́нный

1. (невиновный) невінава́ты; (безвинный) бязві́нны;

неви́нные лю́ди невінава́тыя лю́дзі;

неви́нная же́ртва бязві́нная ахвя́ра;

2. (простодушный) няві́нны, бязві́нны; (наивный) наі́ўны;

неви́нный ребёнок наі́ўнае (няві́ннае) дзіця́;

неви́нная шу́тка бязві́нны жарт;

неви́нные и́гры няві́нныя гу́льні;

3. (девственный) няві́нны; (целомудренный) цнатлі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІСКО́НЦІ (Viskonti) Лукіна (сапр. Вісконці ды Мадроне; 2.11.1906, г. Мілан, Італія — 17.3.1976),

італьянскі рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў неарэалізму ў італьян. кіно. Распад сямейных, грамадскіх адносін, чалавек і яго час, мастак і культура, гібель прыгажосці і мастацтва ў сучасным свеце — гал. тэмы фільмаў Вісконці, адметных вытанчанай пластычнай культурай: «Рока і яго браты» (1960), «Леапард» (1962), «Туманныя зоркі Вялікай Мядзведзіцы» (1965), «Гібель багоў» (1969), «Смерць у Венецыі» (1971), «Сямейны партрэт у інтэр’еры» (1974), «Бязвінны» (1976). Шэраг фільмаў Вісконці атрымаў прэміі міжнар. кінафестываляў. З 1945 ставіў спектаклі ў драм. і муз. т-рах (п’есы У.​Шэкспіра, Т.​Уільямса, Ж.​Ануя, А.​Мілера, А.​Чэхава, оперы Г.​Даніцэці, Дж.​Вердзі, Р.​Штрауса).

Літ.:

Шитова В.В. Лукино Висконти. М., 1965.

Л.Вісконці. Кадр з кінафільма «Леапард». 1962.

т. 4, с. 195

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)