бязбро́вы, -ая, -ае.

Які мае ледзь прыкметныя бровы.

Б. твар.

|| наз. бязбро́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязбро́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бязбро́вы бязбро́вая бязбро́вае бязбро́выя
Р. бязбро́вага бязбро́вай
бязбро́вае
бязбро́вага бязбро́вых
Д. бязбро́ваму бязбро́вай бязбро́ваму бязбро́вым
В. бязбро́вы (неадуш.)
бязбро́вага (адуш.)
бязбро́вую бязбро́вае бязбро́выя (неадуш.)
бязбро́вых (адуш.)
Т. бязбро́вым бязбро́вай
бязбро́ваю
бязбро́вым бязбро́вымі
М. бязбро́вым бязбро́вай бязбро́вым бязбро́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бязбро́вы безбро́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязбро́вы, ‑ая, ‑ае.

Без броў, а таксама які мае ледзь прыкметныя (звычайна светлыя) бровы. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі побач. Адзін, крыху старэйшы, скуласты, амаль бязбровы, а другі — худзенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам, высокі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безбро́вый бязбро́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скула́сты, ‑ая, ‑ае.

З пукатымі скуламі ​1. Скуласты твар. □ У чалавека трэсліся рукі, а па скуластых абветраных шчоках цяклі слёзы. Асіпенка. // Які мае такі твар. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі побач. Адзін, крыху старэйшы, скуласты, амаль бязбровы, а другі — худзенькі, з далікатным, як у дзяўчыны, тварам, высокі. Хомчанка. Слова папрасіў русы, скуласты, з чырвоным тварам чалавек. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)