бюракраты́зм

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. бюракраты́зм
Р. бюракраты́зму
Д. бюракраты́зму
В. бюракраты́зм
Т. бюракраты́змам
М. бюракраты́зме

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бюракраты́зм, -у, м.

1. Сістэма кіравання, пры якой дзейнасць органаў выканаўчай улады празмерна ўскладнена і накіравана на забеспячэнне ведамасных інтарэсаў.

2. перан. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы.

|| прым. бюракраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бюракраты́зм, -му м. бюрократи́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бюракраты́зм, ‑у, м.

1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй заўважыў.. [Лапко]. Колас.

2. У капіталістычных краінах — сістэма кіравання, якая характарызуецца адарванасцю ад народу і апіраецца на касту чыноўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бюракратызм 2/478, 505

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бюракраты́зм м. Bürokratísmus m -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бюракраты́зм

(фр. bureaucratisme)

1) канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы;

2) тое, што і бюракратыя 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бюракраты́зм

(фр. bureaucratisme, ад bureau = бюро + + гр. kratos = улада)

1) канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы;

2) тое, што і бюракратыя 1.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бюрократи́зм бюракраты́зм, -му м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бюракра́тыя, -і, ж.

1. Тое, што і бюракратызм (у 1 знач.).

2. зб. Бюракраты, чыноўнікі.

|| прым. бюракраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)