БЭ́РЫ, Бары (Barry) Чарлз (23.5.1795, Лондан — 12.5.1860), англійскі архітэктар, прадстаўнік неакласікі і неаготыкі. У 1817—20 вандраваў па Італіі, Грэцыі, Б. Усходзе. Работы: Маст. галерэя ў Манчэстэры (1824—35), будынкі клубаў Падарожнікаў (1829—31) і Рэформаў (1837—41), ансамбль Парламента (1840—68, з О.​П’юджын, Э.​Бэры) у Лондане, ратуша ў Галіфаксе (Йоркшыр, 1859—62, скончана Э.​Бэры).

Ч.Бэры, О.​П’юджын, Э.​Бэры. Будынак парламента ў Лондане. 1840—68.

т. 3, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Бэры Э. (вучоны-палеабатанік) 8/40

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бэры Ч. 3/228—229 (укл.), 229; 6/423 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Бэры Э. (архітэктар) 3/228—229 (укл.), 229; 6/423 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

бэ́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бэ́ра бэ́ры
Р. бэ́ры бэ́р
Д. бэ́ры бэ́рам
В. бэ́ру бэ́ры
Т. бэ́рай
бэ́раю
бэ́рамі
М. бэ́ры бэ́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бэ́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бэ́р бэ́ры
Р. бэ́ра бэ́раў
бэ́р
Д. бэ́ру бэ́рам
В. бэ́р бэ́ры
Т. бэ́рам бэ́рамі
М. бэ́ры бэ́рах

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бэ́ра, -ы, мн. бэ́ры, бэр, ж.

Пашыраны ў Беларусі гатунак позніх груш з буйнымі жоўтымі пладамі, а таксама сам такі плод.

Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны гатунак груш, выведзены ад слуцкай бэры.

Слуцкая бэра — стары беларускі гатунак груш народнай селекцыі, распаўсюджаны па ўсёй Беларусі, асабліва на Случчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

beriberi

[,berɪˈberi]

n.

бэ́ры-бэ́ры (трапі́чная хваро́ба)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

анто́н, ‑у, м.

Разм. Тое, што і антонаўка. Вось антоны, вось апорты, Вось і слуцкія вам бэры Тут вісяць, нібы збаны. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бэ́ра, ‑ы, ж.

1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.

2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.

•••

Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы.

Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)