Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
бэз, -у, м.
Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі.
Букет бэзу.
|| прым.бэ́завы, -ая, -ае.
Б. куст.
Бэзава-сіні колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бэз (род. бэ́зу) м. (кустарник и цветы) сире́нь ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бэз, ‑у, м.
Дэкаратыўная кустовая расліна сямейства маслінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецці. Расцвіў перад акном духмяны белы бэз.Брыль.// Расцвіўшыя галінкі гэтай расліны. На туалетным століку стаяў букет бэзу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бэз (род раслін) 2/501
- » - звычайны 2/501 (іл.)
- » - махрысты 4/360—361 (укл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЭЗ
(Syringa),
род кветкавых раслін сям. маслінавых. Вядома 28 відаў. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. На Беларусі інтрадукцыйную праверку прайшлі 19 відаў, з іх 4 рэкамендаваны для зялёнага буд-ва. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў дэкар. садоўніцтве бэз звычайны (S. vulgaris), які мае шмат садовых формаў і сартоў (у т. л.бел. селекцыі) і бэз венгерскі (S. josikaea).
Пераважна лістападныя галінастыя кусты або невял. дрэвы. Лісце звычайна цэласнае, супраціўнае, на кароткіх чаранках Кветкі дробныя, p трубчастым вяночкам, духмяныя, рознага колеру, у густых гронкападобных суквеццях. Плод — сухая двухгнездавая каробачка. Дэкар. і тэхн. расліны, выкарыстоўваюцца ў адзіночных, групавых і лесаахоўных пасадках, на зразанне і выганку; у парфумерыі для атрымання экстракту з кветак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бэзм.бат. Flíeder m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Бэз ’бэз, Syringa vulgaris’ (Нас., Касп., Шат., БРС, Сцяшк. МГ, Гарэц., Янк. I, Кіс., Лысенка, ССП, Бесар., Бяльк.); бэз ’бузіна, Sambucus (nigra, racemosa) L.’ (Кіс., Яруш.), бэ́за (Нас., Гарэц., Кіс.), бе́заўе ’месца, якое зарасло бузіннікам’ (Яшкін). Укр.без, бе́зя ’тс’, рус.дыял.бе́за. З польск.bez ’тс’ (< прасл.*bъzъ; гл. Бернекер, 111; Слаўскі, 1, 30–31). Кюнэ, Poln., 44. Усх.-слав. форма — боз. Гл. яшчэ бэзг, бэзд, бэст. Можа, сюды і бэж ’язмін’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЛАРУ́СКА-ЭСТО́НСКАЕ ЗГУРТАВА́ННЕ (БЭЗ) у г. Йыхві, грамадска-культ.арг-цыя беларусаў у Эстоніі. Засн. ў 1989. Асн. мэты: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культ., рэліг. агульнасці, развіваць сувязі з замежнымі суайчыннікамі, прапагандаваць гіст. і культ. спадчыну Беларусі. Праводзіць значную культ.-асв. работу, адзначае нац.бел. і эст. святы, бел.гіст. ўгодкі, удзельнічае ў выстаўках аб’яднання бел. мастакоў краін Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рыверы (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расіі, прэзентацыі літ. твораў бел. аўтараў. Працуе б-ка, з 1992 намаганнямі згуртавання дзейнічае бел. праграма на эст. радыё. Удзельнік 1-га з’езда беларусаў свету (1993), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995), з’езда беларусаў краін Балтыі (1994), 1-й сустрэчы бел. моладзі свету (1994).