БЫ́ХАЎСКІЯ ГАРАДСКІ́Я ЎМАЦАВА́ННІ , сістэма абарончых збудаванняў у г. Быхаў у 16—18 ст. Буд-ва ўмацаванняў, як і Быхаўскага замка, пачата ў 1590 уладальнікам Быхава Я.К.Хадкевічам, скончана пасля 1625 пры новым уладальніку горада Л.Сапегу. Уключалі земляны вал (даўж. 800 м, выш. 7—8 м, шыр. ў аснове да 30 м) з бастыёнам, равелінамі і мураванымі ўязнымі брамамі, амаль такой жа даўжыні абарончы роў, у якім пастаянна была вада. Меліся брамы: Падольная (Дольная), што вяла да Дняпра, Магілёўская (у паўн. частцы горада) і Рагачоўская (Навабыхаўская, у паўд. Частцы).
т. 3, с. 380
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бы́хаўскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
бы́хаўскі |
бы́хаўская |
бы́хаўскае |
бы́хаўскія |
| Р. |
бы́хаўскага |
бы́хаўскай бы́хаўскае |
бы́хаўскага |
бы́хаўскіх |
| Д. |
бы́хаўскаму |
бы́хаўскай |
бы́хаўскаму |
бы́хаўскім |
| В. |
бы́хаўскі (неадуш.) бы́хаўскага (адуш.) |
бы́хаўскую |
бы́хаўскае |
бы́хаўскія (неадуш.) бы́хаўскіх (адуш.) |
| Т. |
бы́хаўскім |
бы́хаўскай бы́хаўскаю |
бы́хаўскім |
бы́хаўскімі |
| М. |
бы́хаўскім |
бы́хаўскай |
бы́хаўскім |
бы́хаўскіх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
БЫ́ХАЎСКАЯ ЛЮДВІСА́РНЯ,
гарматная ліцейная майстэрня ў Быхаве ў 2-й пал. 16—18 ст. Узнікла, калі горадам валодалі магнаты Хадкевічы. Тут вырабляліся звычайныя і дробавыя гарматы — «шротаўніцы», марціры, шматствольныя ўстаноўкі — «арганы» і «шмыгаўніцы», а таксама ядры, карцечныя зарады, артыл. і ручныя гранаты. Адным з першых людвісараў быў, верагодна, ням. майстар Кашпір Ганусаў. У 1697 быхаўскія людвісары майстар Пятрок і яго памочнік Юрка былі запрошаны ў Магілёў, дзе адлілі для магістрата вял. бронзавую гармату.
т. 3, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)