Брэсцкі завод бытавой хіміі 11/57; 12/298

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЫТАВО́Й ХІ́МІІ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна хімічнай прамысловасці, прадукцыя якой прызначана для гасп.-быт. патрэб. Выпускае больш за 100 найменняў тавараў і таварных груп, у якасці сыравіны выкарыстоўвае прадукцыю хім., нафтахім., харч. і інш. галін прам-сці і некат. с.-г. прадукты. Уключае вытв-сць сродкаў мыйных, паліравальных, клеючых, для чысткі, вывядзення плям, адбельвання, падсіньвання і падкрухмальвання вырабаў з тканін, барацьбы з быт. насякомымі і грызунамі, аховы с.-г. раслін ад шкоднікаў, догляду вырабаў са скуры і замшы, фотахімікатаў, лакафарбавых матэрыялаў, мінер. угнаенняў, вырабаў з пластмасаў, сухога спірту, парафінавых і ёлачных свечак, антыфрызу і інш.

Узнікненне і развіццё бытавой хіміі прамысловасці звязана са станаўленнем хім. прамысловасці. Асн. ч. прадукцыі бытавой хіміі прамысловасці складаюць мыйныя сродкі. Сусветная вытв-сць іх у 1992 склала больш за 20 млн. т, каля 4 кг на душу насельніцтва (найб. у Бельгіі, 44 кг). У 10 найбуйнейшых вытворцаў уваходзяць краіны Амерыкі, Еўропы і Азіі (гл. табл. 1). Найб. вядомыя ў свеце кампаніі па вытв-сці тавараў быт. хіміі «Проктэр энд Гэмбл» (ЗША), «Юнілевер» (Нідэрланды), «Міні Бэст» (Германія), «Кампазіл» (Бельгія), «Коніка» (Японія) і інш.

У Беларусі, як і ў інш. краінах б. СССР, як самаст. галіна аформілася ў 1965. Прадукцыю быт. хіміі выпускаюць больш за 30 прадпрыемстваў. Найб. з іх ВА «Брэстбытхім», Баранавіцкі завод бытавой хіміі, Барысаўскі з-д быт. хіміі, Лідскае акц. т-ва «Лакафарба». У галіне дзейнічаюць ВА «Нафтан» (Наваполацк), Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, Пухавіцкі з-д горнага воску, Пінскі з-д штучных скур, з-ды пластмасавых вырабаў (Гомель, Барысаў, Рудзенск), «Тэрмапласт» (Рэчыца), «Металапластмасы» (Ляхавічы), ВА «Белпласт» (Пінск), «Паліміз» (Барысаў), «Эмальпосуд» (Слуцк, Гомель), гумавых (Крычаў) і гумава-тэхн. вырабаў (Капыль), быт. хіміі (Калінкавічы), камбінаты буд. матэрыялаў (Пухавічы, Кобрын, Даманава) і інш. Удз. в. хім. прадукцыі сярод прадметаў ужытку (група «Б») складае 2,4% (1993). Пра асн. віды прадукцыі бытавой хіміі прамысловасці ў Беларусі гл. табл. 2.

В.​М.​Сасноўскі.

Табліца 1
Найбуйнейшыя краіны-вытворцы сінтэтычных мыйных сродкаў (1992)
Краіна Агульная вытв-сць, тыс. т На душу насельніцтва, кг
ЗША 4000 16
Вялікабрытанія 1575 28
Францыя 1530 26
Італія 1500 27
Кітай 1462 1,3
Іспанія 1350 35
Японія 1055 9
ФРГ 930 13
Мексіка 880 10
Расія 511 3,4
Табліца 2
Вытворчасць тавараў бытавой хіміі ў Беларусі
Наменклатура тавараў гады
1985 1990 1994
Тавары быт. хіміі, у млрд. руб. 71,1 121,1 70,9
у тыс. т 104 271 29
у т.л. мыйныя сродкі 36 38 6
3 іх сінтэтычныя 30 31 5
сродкі для адбельвання, падсіньвання, падкрухмальвання вырабаў з тканін 2,6 3,5 1,0
сродкі для чысткі 7,2 9,6 3,1
сродкі догляду аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў 3,5 2,4
сродкі супраць быт. насякомых, грызуноў і для дэзінфекцыі 1,5 1,1 0,1
сродкі для аховы раслін садоў і агародаў 0,5 1,1 0,1
мінер. ўгнаенні 26 162 0,7
лакафарбавыя матэрыялы 17 34 7
Да арт. Бытавой хіміі прамысловасць. Вытворчасць аэразольных прэпаратаў на Брэсцкім заводзе бытавой хіміі.

т. 3, с. 375

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.

Створаны ў г. Баранавічы ў 1940 як прамкамбінат. З 1968 хім. камбінат, з 1979 з-д быт. хіміі. Спецыялізуецца на выпуску мыйных сродкаў. Працуюць участкі: мыйных парашкоў, электродны, лакафарбавы, клеявой стужкі. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя парашкі і сінт. мыйныя сродкі, лакі і фарбы, электроды зварачныя, эмалі, грунтоўкі і шпаклёўкі на полімерызацыйных смолах, тавары культ.-быт. і гасп. прызначэння.

т. 2, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКІ ЗАВО́Д БЫТАВО́Й ХІ́МІІ.

Створаны ў 1973—75 у Брэсце. З 1991 — акц. т-ва, на з-дзе дзейнічае бел.-польскае сумеснае прадпрыемства «Аўра», на іх базе створана НВА «Брэстбытхім». Дзейнічаюць цэхі: палімернай і карданажнай тары, сінт. мыйных сродкаў, напаўнення аэразольных балонаў, клеяў. Асн. прадукцыя (1995): мыйныя, пенамыйныя і для ачысткі сродкі, шампуні, ласьёны, лакі для валасоў, антыстатыкі, асвяжальнікі паветра, дэзадаранты, сіт. клеі, стымулятары росту раслін, інсектыцыды.

т. 3, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бытавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бытавы́ бытава́я бытаво́е бытавы́я
Р. бытаво́га бытаво́й
бытаво́е
бытаво́га бытавы́х
Д. бытаво́му бытаво́й бытаво́му бытавы́м
В. бытавы́ (неадуш.)
бытаво́га (адуш.)
бытаву́ю бытаво́е бытавы́я (неадуш.)
бытавы́х (адуш.)
Т. бытавы́м бытаво́й
бытаво́ю
бытавы́м бытавы́мі
М. бытавы́м бытаво́й бытавы́м бытавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вытво́рча-бытавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вытво́рча-бытавы́ вытво́рча-бытава́я вытво́рча-бытаво́е вытво́рча-бытавы́я
Р. вытво́рча-бытаво́га вытво́рча-бытаво́й
вытво́рча-бытаво́е
вытво́рча-бытаво́га вытво́рча-бытавы́х
Д. вытво́рча-бытаво́му вытво́рча-бытаво́й вытво́рча-бытаво́му вытво́рча-бытавы́м
В. вытво́рча-бытавы́ (неадуш.)
вытво́рча-бытаво́га (адуш.)
вытво́рча-бытаву́ю вытво́рча-бытаво́е вытво́рча-бытавы́я (неадуш.)
вытво́рча-бытавы́х (адуш.)
Т. вытво́рча-бытавы́м вытво́рча-бытаво́й
вытво́рча-бытаво́ю
вытво́рча-бытавы́м вытво́рча-бытавы́мі
М. вытво́рча-бытавы́м вытво́рча-бытаво́й вытво́рча-бытавы́м вытво́рча-бытавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

грама́дска-бытавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грама́дска-бытавы́ грама́дска-бытава́я грама́дска-бытаво́е грама́дска-бытавы́я
Р. грама́дска-бытаво́га грама́дска-бытаво́й
грама́дска-бытаво́е
грама́дска-бытаво́га грама́дска-бытавы́х
Д. грама́дска-бытаво́му грама́дска-бытаво́й грама́дска-бытаво́му грама́дска-бытавы́м
В. грама́дска-бытавы́ (неадуш.)
грама́дска-бытаво́га (адуш.)
грама́дска-бытаву́ю грама́дска-бытаво́е грама́дска-бытавы́я (неадуш.)
грама́дска-бытавы́х (адуш.)
Т. грама́дска-бытавы́м грама́дска-бытаво́й
грама́дска-бытаво́ю
грама́дска-бытавы́м грама́дска-бытавы́мі
М. грама́дска-бытавы́м грама́дска-бытаво́й грама́дска-бытавы́м грама́дска-бытавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жа́нрава-бытавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жа́нрава-бытавы́ жа́нрава-бытава́я жа́нрава-бытаво́е жа́нрава-бытавы́я
Р. жа́нрава-бытаво́га жа́нрава-бытаво́й
жа́нрава-бытаво́е
жа́нрава-бытаво́га жа́нрава-бытавы́х
Д. жа́нрава-бытаво́му жа́нрава-бытаво́й жа́нрава-бытаво́му жа́нрава-бытавы́м
В. жа́нрава-бытавы́ (неадуш.)
жа́нрава-бытаво́га (адуш.)
жа́нрава-бытаву́ю жа́нрава-бытаво́е жа́нрава-бытавы́я (неадуш.)
жа́нрава-бытавы́х (адуш.)
Т. жа́нрава-бытавы́м жа́нрава-бытаво́й
жа́нрава-бытаво́ю
жа́нрава-бытавы́м жа́нрава-бытавы́мі
М. жа́нрава-бытавы́м жа́нрава-бытаво́й жа́нрава-бытавы́м жа́нрава-бытавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жарто́ўна-бытавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. жарто́ўна-бытавы́ жарто́ўна-бытава́я жарто́ўна-бытаво́е жарто́ўна-бытавы́я
Р. жарто́ўна-бытаво́га жарто́ўна-бытаво́й
жарто́ўна-бытаво́е
жарто́ўна-бытаво́га жарто́ўна-бытавы́х
Д. жарто́ўна-бытаво́му жарто́ўна-бытаво́й жарто́ўна-бытаво́му жарто́ўна-бытавы́м
В. жарто́ўна-бытавы́ (неадуш.)
жарто́ўна-бытаво́га (адуш.)
жарто́ўна-бытаву́ю жарто́ўна-бытаво́е жарто́ўна-бытавы́я (неадуш.)
жарто́ўна-бытавы́х (адуш.)
Т. жарто́ўна-бытавы́м жарто́ўна-бытаво́й
жарто́ўна-бытаво́ю
жарто́ўна-бытавы́м жарто́ўна-бытавы́мі
М. жарто́ўна-бытавы́м жарто́ўна-бытаво́й жарто́ўна-бытавы́м жарто́ўна-бытавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адміністрацы́йна-бытавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. адміністрацы́йна-бытавы́ адміністрацы́йна-бытава́я адміністрацы́йна-бытаво́е адміністрацы́йна-бытавы́я
Р. адміністрацы́йна-бытаво́га адміністрацы́йна-бытаво́й
адміністрацы́йна-бытаво́е
адміністрацы́йна-бытаво́га адміністрацы́йна-бытавы́х
Д. адміністрацы́йна-бытаво́му адміністрацы́йна-бытаво́й адміністрацы́йна-бытаво́му адміністрацы́йна-бытавы́м
В. адміністрацы́йна-бытавы́ (неадуш.)
адміністрацы́йна-бытаво́га (адуш.)
адміністрацы́йна-бытаву́ю адміністрацы́йна-бытаво́е адміністрацы́йна-бытавы́я (неадуш.)
адміністрацы́йна-бытавы́х (адуш.)
Т. адміністрацы́йна-бытавы́м адміністрацы́йна-бытаво́й
адміністрацы́йна-бытаво́ю
адміністрацы́йна-бытавы́м адміністрацы́йна-бытавы́мі
М. адміністрацы́йна-бытавы́м адміністрацы́йна-бытаво́й адміністрацы́йна-бытавы́м адміністрацы́йна-бытавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)