Бы́страя

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
ж.
Н. Бы́страя
Р. Бы́страй
Д. Бы́страй
В. Бы́струю
Т. Бы́страй
Бы́страю
М. Бы́страй

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Быстрая (р.) 2/494; 3/561 (к.); 8/578

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЫ́СТРАЯ,

рака ў Беларусі, у Горацкім і Дрыбінскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 688 км². Пачынаецца за 5 км на У ад в. Быстрая Горацкага р-на, вусце каля в. Дрыбін. Асн. прытокі: Рамясцвянка (злева), Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка, Жалезня (справа). Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.

Даліна трапецападобная, шыр. 800 м — 1 км. Пойма месцамі двухбаковая, шыр. 200—250 м. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў. 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні каналізавана.

т. 3, с. 374

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бы́стры, -ая, -ае.

1. Які хутка цячэ, лётае, бегае.

Быстрая плынь.

Б. хлопчык.

2. Жывы, праніклівы (пра вочы, позірк і пад.).

У дзяўчыны быстрыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бы́стры

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бы́стры бы́страя бы́страе бы́стрыя
Р. бы́страга бы́страй
бы́страе
бы́страга бы́стрых
Д. бы́страму бы́страй бы́страму бы́стрым
В. бы́стры (неадуш.)
бы́страга (адуш.)
бы́струю бы́страе бы́стрыя (неадуш.)
бы́стрых (адуш.)
Т. бы́стрым бы́страй
бы́страю
бы́стрым бы́стрымі
М. бы́стрым бы́страй бы́стрым бы́стрых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

беражы́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З высокімі берагамі. А ў канцы сяла цячэ рэчанька, Рэчка быстрая, беражыстая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сты́рнік, ‑а, м.

Тое, што і стырнавы (у 2 знач.). Павер напеву стырніка, Плыты, плыты спыні! Гэй, воды, быстрая рака, Назад лепш павярні! Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДНЯПРЭ́Ц,

рака ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Быстрая (бас. Дняпра). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 71 км² Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Зайцава. Цячэ па паўд. схілах Смаленскага ўзв. і па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. На рацэ вадасх. Дняпрэц.

т. 6, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́РЫ,

вадасховішча ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на р. Быстрая, за 14 км на У ад г. Горкі. Створана ў 1985. Пл. 1,31 км². Даўж. 5 км, найб. шыр. 0,34 км, найб. глыб. 7 м, аб’ём вады 2,77 млн. м³. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.

т. 5, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэ́чанька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Нар.-паэт. Ласк. да рака, рэчка. І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчанька другая? Колас. Цячэ рэчанька, Цячэ быстрая, Скочупераскочу. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)