бу́фер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бу́фер бу́феры
Р. бу́фера бу́фераў
Д. бу́феру бу́ферам
В. бу́фер бу́феры
Т. бу́ферам бу́ферамі
М. бу́феры бу́ферах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

бу́фер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльнае прыстасаванне ў паравозах, вагонах, аўтамабілях для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні.

|| прым. бу́ферны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́фер м., прям., перен. бу́фер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́фер прям., перен. бу́фер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́фер, ‑а, м.

Прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі, лафеце і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні. «Кіў-гець!» — скрыганулі вагоны, і поезд здрыгануўся, бразнуў крукамі, грымнуў буферамі. Колас. // перан. Прамежкавае звяно, якое аслабляе сутыкненне варожых бакоў. Дзяржава-буфер.

[Англ. buffer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУ́ФЕР

(англ. buffer ад buff змякчаць штуршкі),

прыстасаванне для паслаблення сілы ўдару на трансп. сродках (лакаматывах, вагонах і інш.). Аўтамабільны буфер наз. Бамперам.

т. 3, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бу́фер м

1. тэх, Dämpfer m -s, -;

2. чыг, тс перан Pffer m -s, -;

выко́нваць ро́лю бу́фера als Pffer denen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бу́фер. Рус. бу́фер, укр. бу́фер. Запазычанне (можа, праз рус. мову) з англ. buffer. Гл. Шанскі, 1, Б, 239.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́фер

(англ. buffer)

прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

бу́фер

(англ. buffer)

1) прыстасаванне ў паравозе, вагоне, аўтамабілі і інш. для паслаблення сілы ўдару, штуршка пры сутыкненні;

2) перан. тое, што паслабляе сутыкненне, канфлікт паміж процідзейнымі бакамі;

3) інф. галіна памяці камп’ютэра, прызначаная для часовага захавання дадзеных пры іх перадачы паміж устройствамі з рознай хуткасцю.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)