буфана́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Сцэнічнае прадстаўленне або манера акцёрскай ігры з падкрэслена перабольшанымі камічнымі сітуацыямі.

|| прым. буфана́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

буфана́да

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. буфана́да буфана́ды
Р. буфана́ды буфана́д
Д. буфана́дзе буфана́дам
В. буфана́ду буфана́ды
Т. буфана́дай
буфана́даю
буфана́дамі
М. буфана́дзе буфана́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

буфана́да ж., прям., перен. буффона́да

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Буфанада 2/486

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

буфана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Манера акцёрскай ігры або сцэнічнае прадстаўленне з перабольшанымі камічнымі сітуацыямі для павелічэння эфекту. // перан. Недарэчнае, недасціпнае, грубае штукарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУФАНА́ДА

(італьян. buffonata літар, блазнаванне),

від тэатр. паказу і прыём акцёрскага выканання, заснаваныя на рэзкім, камедыйным перабольшанні пераважна вонкавай характарнасці. Асабліва пашырана ў цырку (гл. Клаунада). Узнікла ў народным тэатры (мім, скамарохі, італьян. камедыя дэль артэ), выкарыстоўвалася ў батлейцы. На выкарыстанне прыёмаў буфанады разлічаны і некаторыя творы Мальера, К.Гальдоні, В.Дуніна-Марцінкевіча, К.Каганца, Я.Купалы, У.Маякоўскага і інш. Элементы буфанады выкарыстоўвалі пры стварэнні камедыйных вобразаў бел. акцёры А.Ільінскі, Г.Глебаў, П.Малчанаў.

т. 3, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

буфана́да

(іт. buffonata = жарт)

1) прыём, які выкарыстоўваецца ў цырку, на эстрадзе, у тэатры — камічнае перабольшванне для павелічэння эфекту;

2) перан. недарэчнае, недасціпнае, грубае штукарства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бу́фана́да

(іт. buffonata)

1) сцэнічнае прадстаўленне або манера акцёрскай ігры з камічным перабольшаннем;

2) перан. недарэчнае, недасціпнае, грубае штукарства.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

buffoonery [bəˈfu:nəri] n. буфана́да, фігля́рства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

буффона́да прям., перен. буфана́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)