Буслы (сям. птушак) 2/484, гл. Белы бусел, Чорны бусел
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БУСЛЫ́ (Ciconiidae),
сямейства птушак атр. буслападобных, або галянастых. 11 родаў, 18 відаў, пераважна ў тропіках. У Палеарктыцы 3 віды, з іх 2 на Беларусі: бусел белы (Ciconia ciconia) і бусел чорны (Ciconia nigra), які занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Бусел чорны часцей трапляецца на Палессі, радзей — на поўначы і вельмі рэдка ў зах. і ўсх. раёнах Беларусі. На пач. 1989 колькасць папуляцыі бусла чорнага ў рэспубліцы дасягнула 1007.
Даўж. 76—152 см. Дзюба доўгая, прамая або злёгку загнутая ўгару ці ўніз. Крылы доўгія і шырокія, некат. буслы могуць доўга лунаць. Большасць відаў не маюць голасу (адсутнічаюць галасавыя мускулы ніжняй гартані) і выдаюць гукі, калі шчоўкаюць дзюбай (рэзанатар — гарлавы мяшок). Гнёзды на дрэвах, скалах, будынках. Пасля гнездавання часта збіраюцца ў чароды. Кормяцца на вільготных лугах, балотах беспазваночнымі, жабамі, трытонамі, яшчаркамі, мышападобнымі грызунамі. Некат. буслы (марабу) кормяцца адкідамі. Бусел далёкаўсходні занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Звіць сабе гняздо дзе-н. (пра птушак).
Буслы агнездаваліся на грушы.
2.перан. Пасяліцца (пра людзей).
Пабудавалі хаты, агнездаваліся каля возера.
|| незак.агняздо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чарнапёры, ‑ая, ‑ае.
Які мае чорнае пер’е. А па лугах паходжваюць буслы, Сурдут надзеўшы чарнапёры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́сел, ‑ела; мн.буслы, ‑оў; м.
1. Вялікая пералётная птушка з доўгай прамой чырвонай дзюбай і высокімі чырвонымі нагамі. Па балоце, высока падымаючы чырвоныя ногі, хадзіў, шукаючы жаб, бусел.Васілевіч.
2.Разм. Высокая бутэлька гарэлкі. Тры «буслы» гарэлкі высока падымалі галовы над стусамі закусак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бусляня́ібуслянё, ‑няці; мн. бусляняты, ‑нят; н.
Птушаня бусла. На бліжэйшых.. стагах паважна буслы сачылі за буслянятамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а́ист бу́сел, -сла м.; обл. баця́н, -на́м.;
а́истымн.буслы́, -ло́ў; обл. бацяны́, -но́ў;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)