бумера́нг, -а, мн. -і, -аў, м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая пры ўмелым кіданні апісвае дугу і вяртаецца да таго, хто кідаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бумера́нг

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бумера́нг бумера́нгі
Р. бумера́нга бумера́нгаў
Д. бумера́нгу бумера́нгам
В. бумера́нг бумера́нгі
Т. бумера́нгам бумера́нгамі
М. бумера́нгу бумера́нгах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бумера́нг м. бумера́нг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бумера́нг бумера́нг, -га м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бумера́нг, ‑а, м.

Кідальная прылада ў выглядзе сагнутай палкі, пласціны, якая ў палёце робіць замкнутую або незамкнутую крывую.

[Англ. boomerang з аўстрал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бумеранг 1/575; 2/467; 5/557 (іл.); 8/61

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БУМЕРА́НГ (англ. boomerang ад аўстрал.),

сагнутая драўляная кідальная паліца, найчасцей падобная на серп (некаторыя віды, апісаўшы крывую, вяртаюцца да кідальніка). Быў пашыраны як баявая і паляўнічая зброя ў абарыгенаў Аўстраліі, у Стараж. Егіпце, Паўд. Індыі і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы.

Бумеранг.

т. 3, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бумера́нг м. Búmerang m, n -s, -s і -e;

бумера́нг вярта́ецца наза́д der Búmerang fliegt [kommt] zurück (да каго-н. auf A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бумера́нг

(англ. boomerang, ад аўстрал. boomerang)

кідальная зброя аўстралійцаў у форме серпавіднай завостранай палкі, якая ў выпадку промаху вяртаецца да кідальніка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

boomerang [ˈbu:məræŋ] n. бумера́нг

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)