бу́льбіна, -ы, мн. -ы, -бін, ж. (разм.).

Адзін клубень бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́льбіна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́льбіна бу́льбіны
Р. бу́льбіны бу́льбін
Д. бу́льбіне бу́льбінам
В. бу́льбіну бу́льбіны
Т. бу́льбінай
бу́льбінаю
бу́льбінамі
М. бу́льбіне бу́льбінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бу́льбіна ж. карто́фелина;

нос ~най — нос карто́шкой

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́льбіна, ‑ы, ж.

Разм. Адзін клубень бульбы. Гнілая бульбіна. □ Міколка выкарпаў з цяпла дзесяць печаных бульбін. Лынькоў. Згадаюцца бульбіна з хлебам І кубак халоднай вады, — Тыя, з якімі пад небам Выраслі гарады. Кірэенка.

•••

Нос бульбінай — пра шырокі нязграбны нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́льбіна ж. Kartffel f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

карто́фелина разг. бу́льбіна, -ны ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

карто́шина разг. бу́льбіна, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

spud [spʌd] n. BrE, infml бу́льбіна, бу́льба

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Карто́пчынабульбіна’ (Жыв. сл.). Суфікс ‑ina ў функцыі Nomina singulativa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

potato [pəˈteɪtəʊ] n. (pl. -oes) бу́льба; бу́льбіна;

new potatoes малада́я бу́льба;

boiled/fried potatoes ва́раная/сма́жаная бу́льба;

mashed potatoes бульбяно́е пюрэ́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)