букеціро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. букеціро́ўка
Р. букеціро́ўкі
Д. букеціро́ўцы
В. букеціро́ўку
Т. букеціро́ўкай
букеціро́ўкаю
М. букеціро́ўцы

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

букеціро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спосаб догляду прапашных культур, пры якім суцэльныя рады раслін шляхам папярочнага абганяння разбіваюць на асобныя групы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУКЕЦІРО́ЎКА,

механічнае прарэджванне шыракарадных пасеваў, калі ў радку на аднолькавай адлегласці застаюцца «букеты» з некалькіх раслін; агратэхн. прыём Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы прапашных культур (цукр. буракоў, кукурузы і інш.).

Букеціроўку звычайна праводзяць лапчастым культыватарам упоперак радкоў. Букеціроўку цукр. буракоў пачынаюць у перыяд утварэння першай пары сапраўдных лістоў, кукурузы — 3—4-га ліста, выконваюць на працягу 6—8 дзён. Найб. пашырана схема, калі выраз роўны 27 см, а даўж. «букета» 18 см.

т. 3, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

букетиро́вка ж. букетава́нне, -ння ср., букеціро́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)