буймі́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. буймі́на
Р. буймі́ны
Д. буймі́не
В. буймі́ну
Т. буймі́най
буймі́наю
М. буймі́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

буймі́на ж., бот. серде́чник м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

буймі́на, ‑ы, ж.

Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Буйміна (род раслін) 2/457

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БУЙМІ́НА

(Cardamine),

род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 160 відаў. Пашыраны ва ўмераных і цёплых абласцях зямнога шара. На Беларусі на сырых і балоцістых мясцінах трапляюцца 7 дзікарослых відаў, з якіх 3 звычайныя — буйміна лугавая (С. pratensis), горкая (С. amara) і зубчастая (С. dentata) і 4 рэдкія або вельмі рэдкія — буйміна недатыка (С. impatiens), шурпатая (С. hirsuta), звілістая (С. flexuosa) і драбнакветкавая (С. parviflora).

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным або звілістым галінастым сцяблом. Лісце чаргаванае, перыстае або суцэльнае, прыкаранёвае часта ў разетцы. Кветкі белыя, ружова-белыя або ружовыя ці бледна-фіялетавыя, у верхавінкавых гронках. Плод — моцна сціснуты стручок. Лек., дэкар., харч. і меданосныя расліны; некат. віды ядавітыя для жывёлы.

т. 3, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Баймана расліна Cardamine L., буйміна’ (Кіс., Інстр. II). Іншая назва буймі́на. Няма ў рус. і ўкр. мовах. Назва невядомага паходжання (у іншых мовах таксама няма ніякіх верагодных адпаведнасцей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́жыха крынічнаябуйміна; жыруха; ражуха крынічная’ (Cardamine amara L.)’ (Касп.). Рус. режу́ха, польск. rzeżuchaбуйміна’, чэш. řeřicha ’крэс-салата’, славац. roripa ’жарушнік, (Rorippa)’, літ. rėžiùkas ’кустоўнік’. Даль лічыць, што рус. режуха скажонае жеруха (Даль, 3, 1764), гл. далей жарушнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rzeżucha

ж. бат. буйміна (Cardamine L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Мужскі́ падарожнік ’трыпутнік ланцэталісты, Plantago lanceolata L.’ (лельч., Нар. лекс.). З рус. мужской ’мужчынскі’. Параўн. мужчы́нскі сардэчнікбуйміна лугавая, Cardamine pratensis L.’ (Бейл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серде́чникI м.

1. бот. буймі́на, -ны ж.;

2. техн. стры́жань, -жня м., асяро́дак, -дка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)