бу́йвал, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бу́йвал

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бу́йвал бу́йвалы
Р. бу́йвала бу́йвалаў
Д. бу́йвалу бу́йвалам
В. бу́йвала бу́йвалаў
Т. бу́йвалам бу́йваламі
М. бу́йвале бу́йвалах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бу́йвал м. бу́йвол

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́йвал, ‑а, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй. Коркія загнаў буйвала ў загарадку і ўзяўся там нешта майстраваць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУ́ЙВАЛ (Валерый Яўгенавіч) (н. 3.7.1955, г. Вышні Валачок Цвярской вобл., Расія),

бел. мастацтвазнавец. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў С.-Пецярбургу (1977). У 1977—89 працаваў у Нац. маст. музеі Беларусі. Даследуе бел., а таксама італьян., ісп., ірл., англ. мастацтва. Аўтар-складальнік буклетаў пра мастакоў У.​Пасюкевіча (1987), Каміля-Камала (1992), альбома «Брэсцкая крэпасць-герой у творчасці мастакоў» і інш.

т. 3, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бу́йвал м. заал. Büffel m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бу́йвалбуйвал’ (БРС. Бяльк.), таксама ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883). Рус. бу́йвол, укр. бу́йвіл. Старое запазычанне (параўн. ст.-рус. быволъ і г. д.) з лац. *būvalus з ад’ідэацыяй да *bujь дзікі’ і *vоlъ. Гл. Фасмер, 1, 234. Бу́йвал азначае і ’птушка бугай’ (Інстр. II), параўн. буга́й2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́йвол бу́йвал, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Büffel m -s, - бу́йвал

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

buffalo [ˈbʌfələʊ] n. (pl. buffalo or buffaloes) zool.

1. бу́йвал

2. бізо́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)