бузіна́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. бузіна́
Р. бузіны́
Д. бузіне́
В. бузіну́
Т. бузіно́й
бузіно́ю
М. бузіне́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

бузіна́, -ы́, ж.

Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.

|| прым. бузі́навы, -ая, -ае і бузіно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бузіна́ ж., бот. бузина́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бузіна́, ‑ы, ж.

Дрэвавая ці кустовая расліна сямейства бружмелевых з чырвонымі або чорнымі ягадамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БУЗІНА́

(Sambucus),

род кветкавых раслін сям. бружмелевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных зонах зямнога шара. На Беларусі як здзічэлыя і натуралізаваныя трапляюцца бузіна гронкавая, або чырвоная (S. racemosa), чорная (S. nigra) і травяністая, або бузнік (S. ebulus), рэдка ў культуры — арыгінальныя сарты бузіны чорнай: залацістая, рассечана- і стракаталістая. У Цэнтр. бат. садзе АН вырошчваюць 6 інтрадукаваных відаў: бузіна Зібальда (S. sieboldiana), камчацкую (S. kamtschatica), канадскую (S. canadensis), карэйскую (S. coreana), пушыстую (S. pubens) і сібірскую (S. sibirica).

Высокія кусты або невял дрэвы выш. да 10 м, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце няпарнаперыстае з непрыемным пахам. Кветкі дробныя, белыя, жоўтыя, крэмавыя, зеленаватыя, іншы раз ружовыя або чырвоныя, у верхавінкавых шчыткападобных або мяцёлчатых суквеццях. Плод — сакаўная ягадападобная касцянка. Дэкар., лек., харч., тэхн., меданосныя, ядавітыя (кара мае алкалоід самбуцын), інсектыцыдныя і фітанцыдныя расліны.

т. 3, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бузіна́ ж бат Holnder m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Бузіна́ ’Sambucus nigra L.’ (Кіс., БРС, Шат.), бузі́на (Сцяшк. МГ). Рус. бузина́, буз, боз, укр. бузина́, боз; у значэнні ’бэз, Syringa’ — бел., укр. буз, бузо́к, польск. bez, чэш. bez, балг. бъз, серб.-харв. баз, ба́за і г. д. Слав. *buzina, *buzъ, *bъzъбузіна, Sambucus; бэз, Syringa’ лічыцца роднасным з і.-е. словамі, якія азначаюць ’дуб’ і ’бук’: лац. fāgus ’бук’, грэч. φηγός, φᾱγός дуб’, ст.-ісл. bók, ст.-в.-ням. buohha ’бук’ і г. д. Гл. Фасмер, 1, 233; Бернекер, 111.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

elder3 [ˈeldə] п. bot. бузіна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бузина́ бот. бузіна́, -ны́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самбу́кI м., бот. бузіна́, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)